Ліхтар


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


🔦 «Ліхтар» — гэта новы праект незалежнага беларускамоўнага выдання «Новы Час».
Тут збіраюцца ўсе нашыя аўтарскія артыкулы і рознага кшталту цікавосткі, з якімі кожны зможа крыху адпачыць ад цяжкіх навін.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


БНР без гэтага б не існавала. Да 107-й гадавіны Першага Ўсебеларускага з'езду
✍️ Павел Хадзінскі

Хроніка паўстаньня і брутальнага разгону камуністамі сходу, на якім вырашалася будучыня Беларусі. Усяго некалькі дзён, якія сваім існаваньнем далі імпэт у пабудове незалежнай дзяржавы. Усё самае істотнае пра Першы Ўсебеларускі З'езд — у нашым матэрыяле.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#повязь_часоў


Як Амерыка выціснула з сябе рабства
✍️ Іван Палескі

Амаль 160 гадоў таму, 18 снежня 1865 года, набыла дзеянне Трынаццатая папраўка да канстытуцыі ЗША, якая афіцыйна адмяняла ў краіне рабства. Аб гэтым урачыста абвясціў у сваёй прамове дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Уільям Сьюард. З гэтага моманту гісторыя краіны пачала новы адлік.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#замежжа


Фонд Эміля Чэчкі: грошы для прарасейскіх прапагандыстаў
✍️ Алесь Ашмянскі

«Міжнародны дабрачынны фонд імя Эміля Чэчкі», імя польскага перабежчыка, які ўцёк у Беларусь, а потым скончыў жыццё вельмі загадкавым самагубствам, быў зарэгістраваны ў лістападзе 2022 года. З два гады можна паглядзець, чым ён займаецца.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#грамадства


Ці магла румынская рэвалюцыя быць негвалтоўнай?
✍️ Яўген Красулін

Трыццаць пяць гадоў таму, 16 снежня 1989-га, у Румыніі пачалася рэвалюцыя, якая прывяла да звяржэння рэжыму Нікалае Чаўшэску і пераходу краіны да дэмакратыі. Гэта была адзіная гвалтоўная змена камуністычнага рэжыму ў краінах былога сацыялістычнага лагера. Шмат хто і цяпер лічыць, што гвалт — самы дзейсны інструмент у барацьбе з дыктатурай.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#замежжа


Можа, было б і смешна, але не вельмі
✍️ Сяргей Салаўёў

У Беларусі 24 снежня пачнецца завочны суд над аўтарам «чык-чырыка», вядомым комікам Славам Камісаранкам. Справа будзе разглядацца ў Мінскім гарадскім судзе паводле абвінавачванняў у распальванні сацыяльнай варожасці, паклёпу на Лукашэнку і абразы Лукашэнкі. Можна было б пасмяяцца і правесці аналогію з савецкімі судамі за анекдоты, але чамусьці не смешна.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#грамадства


Сяргей Коршун: Ціханоўскі тады сказаў мне: «Мяне ніхто не пераможа, я непераможны»
✍️ Вольга Класкоўская

46-гадовы блогер тэлеграм-канала «Армія з народам» Сяргей Коршун правёў за кратамі чатыры гады. У мінулым мужчына — супрацоўнік органаў унутраных спраў, звольніўся з міліцыі пасля разгону Плошчы-2010. Пра перажытае ў зняволенні, пра тое, што азначае быць у «тэрарыстычным спісе» ўладаў, пра настроі ў асяроддзі сілавікоў, а таксама што згубіла Сяргея Ціханоўскага былы палітвязень апавёў у эксклюзіўным інтэрв’ю «Новаму Часу».

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#грамадства


Бойня для людзей. Што адбывалася ў сірыйскіх турмах
✍️ Сяргей Варончык

У выніку падзення рэжыму Асада ў Сірыі тысячы палітвязняў выйшлі на волю. Яны расказалі страшныя рэчы пра сваё нядаўняе турэмнае мінулае.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#замежжа


Сінатра: як мафіёзі стаў сымбалем Раства
✍️ Павел Хадзінскі

У дзень народзінаў легенды музыкі і кіно згадаем, як хлопчык з сувязямі сярод мафіёзных колаў стаў неад’емнай часткай падрыхтоўкі да Раства. Яго сьвяточныя песьні за імгненьне здольныя запаліць дух сьвята нават у самых чэрствых людзях. Але на пачатку была мафія.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#культура


«Контррэвалюцыянеркі і шпіёнкі». Жаночы след у Слуцкім падполлі
✍️ Ніна Стужынская

Жаночая гісторыя Беларускага Адраджэння менш вядомая, але не менш бліскучая і натхняльная, драматычная і надзвычайная. Яскравых прыкладаў удзелу жанчын у экстрэмальных формах барацьбы за лепшую будучыню, нават са зброяй у руках, у гісторыі Беларусі хапае. Нагадаем адзін з іх.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#повязь_часоў


Сірыйскія пытанні (з адказамі і без)
✍️ Сяргей Варончык

Пакуль сітуацыя ў Сірыі непрадказальная, даводзіцца ўтрымацца ад катэгарычных высноў наконт будучыні краіны. Але ёсць нізка пытанняў, адказы на якія могуць быць вельмі цікавыя.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#замежжа


Сцюжа, адліга і фантомныя болі Сяргея Грахоўскага. Да дня памяці
✍️ Ігнат Кустаў

Мы праходзім свой шлях адпаведна тым абставінам, у якія нас закінуў лёс. Значную частку спустошаных савецкімі цэнзарамі біяграфій нам яшчэ трэба будзе пераглядзець. Сяргею Грахоўскаму за свае погляды і вершы выпалі на долю страшныя 16 гадоў канцлагера і высылкі, і гэты цяжкі груз заставаўся з ім да канца жыцця.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#асоба


Вайна, што разбурыла вобраз Расіі як краіны мірнай дэмакратыі
✍️ Іван Палескі

Першая чачэнская вайна стала вынікам фобій урада Расіі, што атрыманне Чачнёй незалежнасці выкліча эфект даміно ў астатніх рэспубліках. Аднак чачэнцы былі гатовы бараніць незалежнасць. Вайна скончылася паразай Расіі.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#замежжа


Асобная думка. Незвычайны час і яго правілы
✍️ Ева Арлова

10 снежня адзначаецца Міжнародны дзень правоў чалавека. Ці гаворыць гэтая дата пра штосьці для нас?

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#грамадства


Правы чалавека – гэта калі кожны школьнік, лекар і бесхацінец можа разлічваць на годнае абыходжанне
✍️ Ганна Ермаковіч

10 снежня ў свеце адзначаюць Дзень правоў чалавека. Але ці з’яўляецца гэты дзень важным для беларусаў? Чаму мы згадваем пра свае правы толькі калі ўсе магчымыя межы ўжо пяройдзены?

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#грамадства


Максім Багдановіч: 10 фактаў пра чалавека і паэта
✍️ Ева Арлова

Сёння — дзень нараджэння класіка беларускай літаратуры і аднаго з найвядомейшых у свеце беларускіх паэтаў Максіма Багдановіча. Прапануем вам цікавыя факты з жыцця класіка, многія з якіх вы, напэўна, не ведалі.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#культура


«Абавязкам кожнага беларуса зьяўляецца падтрымліваць свае газэты і часопісы, якія бароняць іх»: пра што пісала выданьне «Народны Звон» 98 гадоў таму
✍️ Павел Хадзінскі

Газэта выходзіла з 7 сьнежня 1926 года ў Вільні беларускай лацінкай, чым адрозьнівалася аб пераважнай большасьці тагачасных газэтаў Беларусі. Лягатып быў распрацаваны цудоўным мастаком Язэпам Горыдам. Пагартаем старонкі!

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN


У Польшчы выйшла біяграфія Фларыяна Чарнышэвіча, аўтара трох раманаў пра Беларусь
✍️ Алена Ляшкевіч

Польскі Інстытут нацыянальнай памяці выдаў кнігу Барташа Байкава і Дзіяны Максімюк «Фларыян Чарнышэвіч. Лёс чалавека. Том 1. З-над Бярэзіны да Ла Платы (1900-1955)». Гэта біяграфія пісьменніка, які нарадзіўся ў шляхецкай сям’і пад Клічавам, лічыў сябе палякам, у 1924-м з’ехаў у Аргенціну, дзе апублікаваў чатыры раманы, якія лічацца ў вялікай ступені аўтабіяграфічнымі. Дзеянне трох твораў адбываецца ў Беларусі.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN


«Зялёныя» партызаны Беларусі
✍️ Сяргей Варончык

Падчас Грамадзянскай вайны Беларусь была адным з эпіцэнтраў т.зв. «зялёнага» руху — самаабароны сялян супраць рознага кшталту ўдзельнікаў вайны.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN


💫Беларусь, якая чакае. Старэйшы «спальнік» сталіцы

Ледзьве мы паспелі абсушыцца пасля апошняй вандроўкі — трэба збірацца па новай замове ад нашага чытача. Ён прапанаваў прадоўжыць мінулы маршрут і завітаць у «макрараён», які з’яўляецца старэйшым «спальнікам» сталіцы і дзе няма аніводнага прамысловага прадпрыемства. Ягоная назва выклікае шмат успамінаў і асацыяцыяй у сталічных жыхароў рознага ўзросту, сацыяльнага статусу, матэрыяльнага становішча. Менш слоў, больш фота — сёння мы накіроўваемся ў Зялёны Луг!

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

☝️Калі вы хочаце, каб мы паказалі і вашы ўлюбёныя мясціны ў межах фотапраекта «Беларусь, якая чакае», напішыце нам. Распавядзіце, па якіх вуліцах, раёнах, гарадах і вёсках вы сумуеце, у чым іх адметнасць, чым яны дарагія менавіта вам. Звязацца з рэдакцыяй можна праз электронную пошту novychas@gmail.com ці прыватным паведамленнем у нашых акаўнтах у сацыяльных сетках.


Другі крок беларускай дзяржаўнасці
✍️ Таццяна Процька

6 снежня 1926 года адбылося другое ўзбуйненне БССР — тэрыторыю савецкай рэспублікі папоўнілі асобныя раёны Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў. Згадваем, як увогуле пачыналася БССР, што гэта быў за праект і хто стаяў ля яго вытокаў.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#повязь_часоў

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.