MienskiŠpacyr


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Sayohat


Цікавыя й пазнавальныя экскурсіі па ўлюбёнаму гораду!
Далучаемся і дасьледуем!;)
Бот для сувязі
http://t.me/MienskiSpacyrBot

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Toifa
Sayohat
Statistika
Postlar filtri


Выдатнае падарожжа па Трактарагораду, усім вандроўнікам дзякуй!


Нагадваю пра выдатны маршрут, засталося 5 месцаў👆


У НАСТУПНЫ ЧАЦЬВЕР, РАЗАМ З @oratorclubminsk ШПАЦЫРУЕМ ПА АТМАСФЭРНЫМ ГАРАДЗКІМ МАРШРУЦЕ - КОЙДАНАЎСКАЯ-ЗБОРАВАЯ-ВАЛОЦКАЯ

- азнаёмімся зь цікавінкамі вуліцы, што калісьці заканчвалася прыгожай брамай у гарадзкім вале, і ледзь не вярнула сваю гістарычную назву ўжо ў наш час
- згадаем колішніх вядомых жыхароў вуліцы, выбітных лекараў ды пісьменьнікаў, а таксама вядомага рэжысэра першага савецкага рэвалюцыйнага фільму
- згадаем цікавую гісторыю, зьвязаную з нашчадкамі ўладальніка вядомага Менскага палацу на рагу Койданаўскай
- паслухаем легенду пра менскі хмарачос, што павінен быў упрыгожыць цэнтар гораду
- пабачым прывіды колішніх гатэляў, крам, гімназій ды школ, а таксама месца, дзе зьбіралі грошы на дапамогу бедным габрэям
- згадаем гісторыю кляштараў і храмаў, якім не наканавана было аднавіцца ў новым Менску

Зьбіраемся 20.10 а 19.10 на пл. Свабоды 13, ля помніку Максіму Гарэцкаму

Глядзім на Менск па-новаму!


ШПАЦЫР ЗАЛАТАЯ ГОРКА - КАМАРОЎКА!

У аўторак, 18.10, запрашаю ўсіх на вандроўку па цікавых і таямнічых мясьцінах!

Даведаемся чаму Горка атрымала назву Залатой, якія легенды й паданьні аточваюць гэта месца
Пабачым захаваны ў забудове Касьцёл Сьвятога Роха, даведаемся пра гісторыю яго ўзьнікненьня і магчымую кардынальную трансфармацыю, што так і не адбылася ў пачатку ХХ ст.
Згадаем залатагорскія могілкі, рэшткі якіх калісьці аднавілі на тэрыторыі касьцёлу, выбітных беларусаў, пахаваных тут
Пройдзем шляхам да колішняй занядбанай менскай ускраіны, якую заможныя гараджане ды чыноўнікі заўжды стараліся абыходзіць - Камароўкі
Даведаемся пра варыянты паходжаньня назвы гэтых мясьцін, легенду пра дружыньніка князя Глеба і захаваны ім скарб
Даведаемся пра палёт вядомага адэскага авіятара Утачкіна над Камароўскім полем
Згадаем як зьмянялася Камароўка ў савецкі час, і што знаходзілася на месцы помніку Якубу Коласу

Сустракаемся а 18.30, ля Палацу Мастацтваў (Казлова 3)
Далучаемся!
@mike1547


МАСТАК-ЛЕТУЦЕНЬНІК

13 кастрычніка 1888 г. на хутары Пунькі Глыбоцкага раёну нарадзіўся славуты беларускі мастак, пісьменьнік, этнограф ды археоляг - Язэп Драздовіч.
Постаць, што стаяла ля вытокаў нацыянальнага гістарычнага жывапісу. Першы адкрыў касьмічную тэматыку ў сваіх работах. Па-мастацку аздабляў гісторыю:замкі, палацы, гістарычныя постаці ў Драздовіча набывалі непаўторны калярыт. Адным з улюбёных гістарычных пэрсанажаў у мастака быў Усяслаў Чарадзей. Які напэўна неяк перадаў сваю чароўную сілу майстру:) Бо задоўга да адкрыцьця й раскопак Менскага замчышча, Драздовіч стварыў выяву старажытнага гораду з драўлянымі вежамі, якія вельмі нагадваюць менскія👆
У Траецкім прадмесьці, дзе калісьці працаваў Драздовіч, стаіць помнік мастаку, выкананы ў выглядзе вандроўніка пад кронай дрэва, у якім пераплятаюцца вядомыя творы слаўнага сына беларушчыны.


СЛАВУТЫ Й ШЧЫРЫ ДАСЬЛЕДЧЫК БЕЛАРУСКАГА ДОЙЛІДЗТВА

13 кастрычніка 1896 г. у Маскве нарадзіўся Мікола Шчакаціхін - выбітны беларускі мастацтвазнавец, гісторык ды пэдагог.
Закончыў гісторыка-філялягічны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту, працаваў ва Ўкраіне, дзе быў у праўленьні Ўсеўкраінскага Зьвязу пісьменьнікаў.
З 1922 г. Шчакаціхін у Менску. Быўшы чальцом Інбелкульта, стварае ў ім Камісію па гісторыі мастацтва.
Мікола Шчакаціхін адзін з заснавальнікаў беларускага мастацтвазнаўства. Дасьледваў беларускую архітэктуру і выяўленчае мастацтва ад старажытных часоў да сучаснасьці. Мае непасрэднае дачыненьне да ўводу ва ўжытак тэрміна "віленскае" ці "беларускае" барока. Цікавіўся і вывучаў беларускую мову.
Трапіў пад рэпрэсіі 1930х, цяжка хварэў на сухоты. Памёр у высылцы ў Башкірыі ў 1940 г. Рэабілітаваны ў 1956 г.
На вуліцы Кірава на былым даходным доме Ядзьвігі Кастравіцкай маецца памятная шыльда ў гонар навукоўца.


ДБАЙНЫ ГАСПАДАР ДЫ ФУНДАТАР

13 кастрычніка 1847 г. у вёсцы Вялікая Сьляпянка нарадзіўся Эдвард Вайніловіч. Буйны палітычны й грамадзкі дзяяч, "рухавік" разьвіцьця сельскай гаспадаркі на літоўска-беларускіх губэрнях ня мяжы ХІХ-ХХ ст.
Зьяўляўся чальцом Гарадзкой думы і актыўна ўдзельнічаў у рабоце Таварыства сельскай гаспадаркі. Пасьля рэвалюцыйных падзей 1917 г. падтрымліваў нацыянальнае адраджэньне на беларускіх землях.
Не грошы Вайніловіча ў Менску на колішняй вуліцы Трубнай быў збудаваны касьцёл у раманскім стылі, названы ў гонар ягоных памерлых дзяцей - Сьвятога Сымона і Сьвятой Алены, для менчукоў больш вядомы як Чырвоны касьцёл.
Памёр Эдвард Вайніловіч у 1928 г. у польскім горадзе Быдгашчы. У 2006 г. адбылося перапахаваньне парэшткаў ля Чырвонага касьцёлу


Далучаемся!


Збор ля фантану на пл Незалежнасьці!


Разынкі Нясьвіскіх установаў)


ШПАЦЫР ПА "ТРАКТАРАГОРАДУ"

"Рассунуўшы сосны

Плячамi, што волат,

У лесе ўздымаецца

Трактарагорад"

Шчырыя ўражаньні Пятруся Броўкі аб цікавым паваенным квартале Менска - Тратаразаводзкім пасёлку!
Запрашаю дасьледваць яго разам)
Пачуем гісторыю ўзьнікненьня й будаўніцтва раёну, якое ішло пад строгім кантролем адпаведнасьці ўсім пытаньнямі  для зручнага жыцьця працоўных
Сквэры, паркі, помнікі й постаці зьвязаныя з месцам, а таксама шматлікія спробы зруйнаваць гэтая своеасаблівае мястэчка

Сустракаемся ў суботу, 15.10, а 19.00 ля галоўнай прахадной трактарнага заводу
Пішам пра наведваньне ў прыватныя!
@mike1547


У ЧАЦЬВЕР РАЗАМ З @oratorclubminsk ВЫВУЧАЕМ ТАЯМНІЦЫ МЕНСКАЙ СТАРАЖОЎКІ!

13.10, запрашем усіх жадаючых наведаць шпацыр па мясьцінах Мальдыса ды Караткевіча - Менская Старажоўка!

Пагаманім адкуль пайшла такая назва гэтых мясьцін, што іх аточвае, ды як і чаму "пераязджала" Старажоўская вуліца
Пабачым вядомую менскую царкву Марыі Магдалены, і старыя Пярэсьпінскія могілкі
Наведаем помнік
Пабачым братэрскія могілкі-помнік жаўнерам Першай сусьветнай вайны, на месцы якога калісьці месьціўся птушыны рынак
Пабачым рэшткі-напамін часоў нацысцкай акупацыі - нямецкі бункер на ўзьбярэжжы Сьвіслачы

Чакем усіх а 19.10 на Заборскага 3(гостэл Урбан @hostelurban).

Шпацыруем!


ТАЯМНІЦЫ МЕНСКУ:ГАРАДЗКІЯ ЛЕГЕНДЫ Й ПАДАНЬНІ

У сераду, 12.10, запрашаю ўсіх паглыбіцца ў атмасфэру вечаровага Менску скрозь прызму гарадзкіх легенд!
Здавалася б звычныя ўсім менчукам месцы зайграюць зусім новымі фарбамі ды аздабленьнем;)

- даведаемся пра легендарнага асілка-млынара Менеска і ягоную рознабаковасьць у паданьнях
- даведаемся гісторыю ўзьнікненьня герба Менска
- пабачым дзе знаходзілася Цмокава гара, і ці сапраўды ў Сьвіслачы плавалі кракадзілы
- азнаёмімся зь месцамі абітаньня менскіх прывідаў:роспачная гісторыя каханьня на Зыбіцкай і гісторыя пра здань Ратушы, што прагне помсты за сваю гібель
- даведаемся якія легенды аточваюць Пішчалаўскі замак і Касьцёл Сымона і Алены, а таксама дзе можа знаходзіцца таямнічая "залатая труба" аднаго з самым вядомы джаз-музыкаў СССР

Зьбіраемся ля Чырвонага касьцёлу а 19.10, і вывучаем гарадзкія легенды разам!
Папярэджваем пра наведваньне па-магчымасьці!
@mike1547



14 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.

72

obunachilar
Kanal statistikasi