Я хоць і рэкамендую выкарыстанне генератараў сайтаў і ўмоўна бясплатных файлавых хостынгаў, але нават з імі могуць здарацца непрыемнасці. Такая непрыемнасць нядаўна адбылася з адным з карыстальнікаў Netlify, якому выставілі ў разлік $100000 (сто тысяч) за выкарыстанне рэсурсаў сервіса звыш нормы.
Сайт 4 гады як быў размешчаны на хостынгу і па словах уладальніка меў добра калі 200 наведвальнікаў на дзень. Хутчэй за ўсё сайт быў атакаваны метадам DDoS, што і вызвала вялікія выдаткі на абслугоўванне.
Уладальнік звярнуўся ў падтрымку і там яму адказалі, што звычайна за такія выпадкі, калі была атака, яны бяруць 20% ад агульнай сумы выдаткаў (то бок 20 тысяч!), але з-за таго, што сума і так надта вялікая, яны прапанавалі яму варыянт – 5%, то бок заплаціць усяго 5 тысяч. 🤡
Тэма актыўна пачала абмяркоўвацца на Reddit і HackerNews і для ўладальніка сайта завяршылася даволі паспяхова. У адну з галін абмеркавання прыйшоў дырэктар Netlify і сказаў, што па іх абноўленых правілах сістэма не будзе выключаць сайты, якія былі атакаваны зламыснікамі, але яны будуць дараваць выдаткі, якія яны панеслі.
Добра, што вынік станоўчы, але не вядома, як бы завяршылася б гэтая гісторыя, калі б не шырокі розгалас. Таму нягледзячы на тое, што сервіс усё яшчэ выдатны і зручны, патрэбна з засцярогай падыходзіць да выкарыстання любых сервісаў.