👀 Адно з месцаў Гродна, якое вельмі змянілася за апошнія дзесяцігоддзі.
Яшчэ прыкладна да 1970 года на сённяшнім кальцы на абласной філармоніі стаяў будынак, які бачна на старым фота справа. Фота зроблена недзе ў 1960-я. На ім, дарэчы, добра бачна і тытунёвую фабрыку, па якой лёгка было сумясціць фота старое з сучасным.
Гэтая пабудова 1912-13 гадоў - адзін з самых цікавых, але, на жаль, не захаваных прыкладаў мадэрну ў Гродне.
Гатэль "Надзея", які тут размяшчаўся, належаў заможнай сям'і Любічаў.
Імя архітэктара нам невядома, але будынак сапраўды адметны, асабліва для Занёманскага фарштата, адносна беднага на помнікі архітэктуры. На другім фота бачна будынак у 1915 годзе, а значыць - зусім яшчэ новенькі. Вельмі стыльна ён выглядаў! А эркер, як бачым, да савецкіх часоў не захаваўся...
Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee