Учорашні вечар стаў сапраўдным святам танца. Харэаграфічны ансамбль «Дзяннiца» падарыў гледачам незабыўнае шоў, прадэманстраваўшы віртуознае майстэрства і яркую артыстычнасць. Кожная пастаноўка – гэта цэлая гісторыя, расказаная мовай руху, з унікальнай харэаграфіяй і захапляльнымі касцюмамі. Эмоцыі перапаўнялі залу ад пачатку і да канца канцэрту. Запальныя рытмы змяняліся лірычнымі мелодыямі, зачароўваючы сваёй прыгажосцю і грацыяй. Гэта быў не проста канцэрт, а сапраўднае творчае свята!
Асаблiвай увагі заслугоўвае кіраўнік ансамбля, Анатоль Струеў, якога мы шчыра віншуем з высокай узнагародай «Ганаровы работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь»!🇧🇾📚Гэтая ўзнагарода – поўнае прызнанне вашага таленту, вашай адданасці справе і вашага бясконцага ўкладу ў развіццё харэаграфічнага мастацтва ў Беларусі. Ваша здольнасць натхняць і выхоўваць маладыя таленты – бясцэнная. Жадаем вам далейшых творчых поспехаў і новых перамог! Няхай «Дзяннiца» працягвае радаваць нас сваімі зачароўвальнымі выступленнямі яшчэ шмат гадоў!🥳👏