😔 Сёння, 22 чэрвеня — гадавіна пачатку паўнамасштабнага распаўсюду жахлівай вайны на ўсю беларускую зямлю 80 год таму.
😔 Таксама сёння, 22 чэрвеня — гадавіна сыходу з жыцця ў 2003 годзе Васіля Быкава, аднаго з адметнейшых і знакавых творцаў беларускай літаратуры, які апісваў і даследаваў тую вайну ў сваіх творах.
📚 Падчас чытанняў Быкава да стагоддзя пісьменніка, якія адбыліся 19 чэрвеня 2024 у віленскай "Чытальні", гучалі ўрыўкі з яго кніг пра тую вайну і яго развагі пра праўду, якую беларуская нацыя можа і мусіць здабыць з уласнай гісторыі.
🕯 На светлую памяць усім ахвярам тае вайны і асобе Васіля Быкава вашай увазе тэкст і відэафрагмент чытання слова аўтара да зборніку "Сцяна".
📹 Больш відэа з вытрымкамі з твораў "Жоўты пясочак", "Ружовы туман", "Альпійская балада", прадмовы да артыкула "Курапаты — дарога смерці" Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва (1988), эсэ "Вайна і перамога", прыпавесці "Насарогі ідуць" можна пабачыць і паслухаць у чытацкім чаце ў Telegram.
🤝 Дзякуем усім, хто далучыўся да чытанняў!
#быкаў #проза #чытальняўвільні #cytalniavilniuje #чытанніўслых #чытацкіклуб