Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Каб светла-залатую яго ніць
віць і далей — любоўю, справай дзейнай
ды словам, што ад справы неаддзельна.
Тварыць!»
Радкі з вершаў і паэм беларускага паэта Анатоля Вярцінскага чуў кожны беларус.
Анатоль Вярцінскі — з пакалення дзяцей вайны. «Яны да вайны гулялі ў вайну» — пісаў ён з горкай пяшчотай пра сваё пакаленне, якому давялося спазнаць, што такое народная трагедыя і народнае змаганне. Адзінаццацігадовым хлапчуком з вёскі Дзямешкава, што на Лепельшчыне, падвозіў ноччу ў Саснягоўскую пушчу партызан, расклейваў у роднай вёсцы лістоўкі... Менавіта таму ў Анатоля Вярцінскага столькі выдатных вершаў на ваенную тэматыку — шчымлівых, філасофскіх, уражлівых... «Рэквіем па кожным чацвёртым», «Вечны сон, вечны звон. Хатынскі трыпціх», «Плач спаленай вёскі», «Два полі».
#Читаем_с_удовольствием