ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Kitoblar


Сусветная літаратура і Беларусь
CHADANOVIČ у TikTok - tiktok.com/@chadanovic

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Беларусы Вільні, 21 снежня запрашаем на прэзентацыю кнігі вершаў Андрэя Хадановіча да оперы “Дзікае паляванне караля Стаха”

Падчас імпрэзы аўтар прачытае шэраг натхнёных Караткевічам зонгаў, раскажа пра стварэнне оперы і кнігі вершаў да яе, а таксама паразважае над наступнымі пытаннямі:
▪️ Чаму Караткевіч і сёння найактуальнейшы для нас аўтар?
▪️ Ці адгукнулася “Дзікае паляванне” на рэпрэсіі ў Беларусі і вайну супраць Украіны?
▪️Як класічная проза пераўвасаблялася ў вершы, а ўкраінскія зоркі вучыліся спяваць па-беларуску?

Бонусам сустрэчы будуць калядныя вершы, пераклады і песні паэта ❄️

📚 Падчас прэзентацыі можна будзе набыць кнігу “Дзікае паляванне караля Стаха: вершы да оперы”, а таксама іншыя паэтычныя зборнікі Андрэя Хадановіча.

📆 21 снежня
⏰ 18:00-20:00
📍 Вільня, Беларускі дом (Vilniaus, 20)

Уваход вольны!


Выдаўцы беларускіх кніг — лаўрэаты прэміі «Людзі Cвабоды – 2024» 🏆

Служба «Радыё Свабода» штогод прысуджае сімвалічную ўзнагароду «Людзі Свабоды» тым, хто пашырае межы свабоды для сябе, Беларусі, свету.

📚 Нягледзячы на моцны ціск, арышты, закрыццё кнігарняў, беларускі кнігадрук не спыніўся. У Беларусі і за мяжой (Вільня, Варшава, Кракаў, Беласток, Берлін, Лондан, Прага) дзейнічае каля двух дзясяткаў выдавецтваў, дзе працягваюць выходзіць беларускія кнігі.

Чытаем па спасылцы аповеды пра «Людзей Свабоды — 2024», дзякуючы якім мы па-ранейшаму можам купляць беларускія кнігі:
👉 https://www.svaboda.org/a/33238438.html


230 гадоў таму нарадзіўся беларускі паэт, празаік і фалькларыст Ян Баршчэўскі 🌟

Баршчэўскі — адзін з тых, хто перадаў сённяшняму пакаленню багатую культурную спадчыну нашага народа. Творы аўтара прасякнутыя духам беларускай зямлі з яе легендамі і казкамі, а таксама адлюстроўваюць побыт беларусаў таго часу.

Самая вядомая праца пісьменніка — "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" — сапраўдны сімвал беларускай літаратурнай самабытнасці. Глядзім наш адмысловы выпуск, дзе Андрэй Хадановіч тлумачыць, чаму гэты твор Баршчэўскага ўваходзіць у топ-10 беларускіх кніг:
👉 https://youtu.be/fZc2mB_2JZA


«Яшчэ адзін дзень жыцця»: Рышард Капусцінскі ў беларускім перакладзе 📙

🎥 Анлайн-прэзентацыя кнігі польскага аўтара ад Андрэя Хадановіча
📅 18 снежня
⏰ 16:00 па Менску

Рышард Капусцінскі апынуўся адзіным замежным карэспандэнтам у Луандзе падчас грамадзянскай вайны ў Анголе. Тры месяцы ў пекле вайны сталі асновай для яго культавага антываеннага рэпартажу, які цяпер даступны па-беларуску.

Андрэй Хадановіч раскажа пра рэвалюцыю, дэкаланізацыю, грамадзянскую вайну вачыма пісьменніка, пра ролю літаратурнага рэпартажу ў сучаснасці 📝

Далучайцеся па спасылцы:
👉 https://www.facebook.com/share/1558TuY6r5/


Вось ідзе шматпавярховы чалавек:
зверху ранішняя свежасць,

але ніжэй —
цёмныя пакоі,
у якія страшна заходзіць


2024-ы аб'яўлены ў Польшчы Годам Чэслава Мілаша 🇵🇱

📕 З гэтай нагоды ў серыі "Класіка польскай літаратуры для беларускіх чытачоў" у выдавецтве Gutenberg Publisher выйшаў зборнік выбраных вершаў "Чалавек шматпавярховы" нобелеўскага лаўрэата па-беларуску. Укладальнік – Андрэй Хадановіч. Пераклалі з польскай Юрась Бушлякоў, Алег Мінкін, Андрэй Хадановіч, Ян Чыквін і Ганна Янкута.

Глядзім разам анлайн-прэзентацыю кнігі ў фармаце размовы двух беларускіх перакладчыкаў Андрэя Хадановіча і Ганны Янкуты:
👉 https://www.youtube.com/watch?v=lD3D0djCfDk


«Вельмі добра, што ў гэтыя цяжкія часы беларуская літаратура трымаецца» 👤

💥 Андрэй Хадановіч у размове з «Польскім Радыё» расказаў пра новыя выклікі ў творчасці, развіццё беларускай культуры ў краіне і за яе межамі, тэрапеўтычнае ўздзеянне твораў Караткевіча, змаганне за святло, а таксама пра тое, што ўяўляе падчас здымак відэа для YouTube-канала.

Чытайце інтэрв'ю па спасылцы:
👉 https://www.polskieradio.pl/396/7819/Artykul/3457970


У выдавецтве "Янушкевіч" выходзіць з друку апошняя частка "Валадара Пярсцёнкаў" па-беларуску 📖

Гэта першае ліцэнзаванае беларускае выданне самага знакамітага твора ў жанры фэнтэзі. Перакладчык кнігі — Ігар Кулікоў.

🧙 Занурыцца ў чароўны свет Серадзем'я можна ўжо цяпер. Выдавецтва «Янушкевіч» адкрыла папярэдні заказ, які працягнецца да 16 снежня ўключна. З 17 снежня выдавецтва пачне высылаць гэтыя першыя кнігі поштай. Звычайны старт продажаў — 20 снежня.

Замовіць кнігу "Валадар Пярсцёнкаў. Вяртанне караля" можна па спасылцы:
👉 https://knihauka.com/tolkien_viartannie_karalia

Размову Андрэя Хадановіча з перакладчыкам Толкіна на беларускую мову Ігарам Куліковым і толкіназнаўцам Андрэем Строцавым на варшаўскай "Прадмове" глядзіце тут:
➡️ https://www.youtube.com/live/HjM0NobxIxM?si=PL8vDgW872trX-r8&t=17418

Выпуск пра культавую трылогію Джона Роналда Толкіна на канале CHADANOVIČ:
👉 https://youtu.be/MPgJAHyrUMQ


⚡️ Андрэй Хадановіч у вялікім інтэрв'ю праекту reform.news апавёў пра вынікі фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova, беларускі культурніцкі супраціў унутры краіны, новыя кнігі і пераклады, місію беларусаў сярод суседзяў і шмат чаго яшчэ.

Як беларуская літаратура працягвае барацьбу за сваю свабоду, застаючыся моцным голасам на пераломе часоў, чытайце тут:
👉 https://reformby.org/napisanae-zastaecca-pramo-lenae-taksama-andrjej-hadanovich-pra-litaraturu-pa-zmezhzha


9 снежня — дзень народзінаў Максіма Багдановіча 🌟

За сваё кароткае жыццё наш класік здолеў стварыць не толькі цудоўныя вершы, але і цэлы стыль беларускай літаратуры, які натхніў пакаленні беларускіх паэтаў і паэтак.

Большую частку свайго жыцця Багдановіч правёў за межамі Беларусі, але гэта не перашкодзіла яму стаць увасабленнем любові да роднай зямлі. Яго творы — ад кранальнага "Рамансу" да гераічнай "Пагоні" — сталі сапраўднымі сімваламі беларускай ідэнтычнасці.

Вершы Максіма Багдановіча даюць нам сілы працягваць змагацца за нашу культуру і мову, як бы складана гэта ні было. Памятайма і шануйма нашага класіка, чыя зорка ніколі не згасне.

📖 Што паглядзець і пачытаць пра Багдановіча сёння?

Выпуск пра Максіма Багдановіча на канале CHADANOVIČ:
👉 https://youtu.be/jp_jTJZpAfY

Эсэ пра знакаміты верш "Раманс" ад Андрэя Хадановіча:
https://www.sn-plus.com/2021/12/09/zorka-z-mesczam-dlya-spatkannya%D1%9E-kasmichnaya-geametryya-maksima-bagdanovicha/

Пераклады Андрэя Хадановіча рускамоўных вершаў класіка пра каханне:
https://budzma.org/news/bagdanovich-vershy-pra-kakhanne.html


Альгерд Бахарэвіч атрымаў Лейпцыгскую кніжную прэмію «За еўрапейскае разуменне 2025» 🏅

Узнагарода прысуджана беларускаму пісьменніку за раман «Сабакі Еўропы», які быў выдадзены ў нямецкім перакладзе Томаса Вайлера выдавецтвам Voland & Quist у лютым 2024 года.

Лейпцыгская кніжная прэмія — адна з ключавых літаратурных узнагарод Германіі, што існуе з 1994 года. Прызавы фонд складае 20 000 еўра.

Цырымонія ўзнагароджання Альгерда Бахарэвіча пройдзе 26 сакавіка ў Лейпцыгу. З узнёслай прамовай выступіць пісьменніца і рэдактарка ​​Зігліндэ Гайзэль.

Глядзім "Нататнік майстэрні" з Альгердам Бахарэвічам і яго нямецкім перакладчыкам Томасам Вайлерам па спасылцы:
👉 https://www.youtube.com/watch?v=g_vvjlrJDnk

Таксама раім аналізы іншых твораў Альгерда Бахарэвіча на канале CHADANOVIČ:

▶️ Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі: Бахарэвіч, Ператрус у музеі

▶️ Новы раман Бахарэвіча: Беларусь і бязмежны свет, пуцінская Расія, рэцэпты дапамогі тым, каму цяжка


5 снежня 1947 года нарадзіўся Алесь Разанаў — вялікі беларускі паэт, перакладчык і вынаходнік новых жанраў у літаратуры 🌟

📚 Лаканічная паэтыка Разанава стварае шматзначныя вобразы, якія натхняюць на роздум, такім чынам, мы самі напаўняем яго тэксты сэнсам. Гэтая асаблівасць робіць паэта актуальным у любыя часы.

Алесь Разанаў — не проста майстар слова, але і крыніца натхнення для многіх сучасных літаратараў і літаратарак, у тым ліку для Андрэя Хадановіча, таму глядзіце выпуск пра жыццёвы шлях, вялікія словы і паэтычныя адкрыцці геніяльнага творцы на канале CHADANOVIČ:
👉 https://youtu.be/no5PR71mvqQ

Таксама раім паглядзець відэа пра літоўскую літаратуру, дзе Андрэй Хадановіч расказвае пра хуліганскія гісторыі і ўнікальныя пераклады "Баладаў Кукуціса" Марцэліюса Марцінайціса:
👉 https://youtu.be/CZz9KNhzaHo


Прыгодніцкую аповесць "Палескія рабінзоны" можна паслухаць у аўдыяфармаце 🎧

На канале "Беларуская літаратура" выйшла аўдыякніга "Палескія рабінзоны" – займальная гісторыя пра падлеткаў, якія трапляюць у незвычайныя абставіны ў беларускім Палессі 🌿🐾

Акунайцеся ў свет, дзе адвага і кемлівасць дапамагаюць справіцца з любымі выпрабаваннямі:
👉 https://www.youtube.com/watch?v=-GuX39GfRGQ

Глядзіце выпуск пра класіка беларускай дзіцячай літаратуры і яго твор на канале CHADANOVIČ:
👉 https://youtu.be/nhJKei7MORg


Цікавостка новай кнігі Андрэя Хадановіча 📘

Асаблівасць афармлення кнігі "Дзікае паляваньне караля Стаха: вершы да опэры" ў яе унікальнай ідэі – магчымасці самастойна выбраць вокладку, якая найбольш адпавядае вашым густам або настрою.

Ёсць два варыянты: адзін – з дынамічнай сцэнай вершнікаў – натхнёны загадкавым вобразам дзікага палявання, другі – з выявай самога Уладзіміра Караткевіча.

👩‍🎨 Такую незвычайную вокладку зрабіла мастачка Ганна Каспяровіч. Кнігу з цудоўнымі вокладкамі можна замовіць па спасылцы:
👉 https://gutenbergpublisher.eu/shop/paliavannie-chadanovic

❗️ Дарэчы, у суботу 7 снежня Андрэй Хадановіч прэзентуе "Дзікае паляваньне" ў Кракаве, а ў суботу 14 снежня пачак твораў едзе ва Уроцлаў:

Кракаў:
📆 7 снежня, 15:00 PL
Willa Decjusza, 28 Lipca 1943 17 a
Спасылка на падзею тут: https://www.facebook.com/share/1XSh4NcYMn/

Уроцлаў:
📆 14 снежня, 17:00 PL
📍 Instytut Historyczny Uniwersytetu Wrocławskiego, Szewska 49
Спасылка на падзею тут: https://www.facebook.com/share/1GtsWJwB3C/

Запрашаем на сустрэчы!


Валянцін Акудовіч атрымаў Прэмію Гедройця за кнігу "Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым" 🎉

У Гданьску на ўрачыстай імпрэзе літаратурнай Прэміі імя Ежы Гедройця журы абвясціла аўтараў і аўтарак лепшых беларускіх кніг прозы:

🥇 Валянцін Акудовіч - "Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым" (за змястоўную і шырокую панараму беларускага інтэлектуальнага жыцця).

🥈 Ганна Янкута "Час пустазелля".

🥉 Зміцер Бартосік – "Забіць упалмінзага".

🏅 Спецыяльны прыз – кніга Евы Вайтоўскай "Гарэзлівы пацалунак. Кніга другая".

Філосаф і пісьменнік Валянцін Акудовіч пракаментаваў сваю перамогу:
Я бязмежна ўдзячны кожнаму і кожнай, хто падтрымаў Сізіфа ў яго безнадзейнай працы і падставіў сваё плячо пад нялёгкую ношку пад назвай "Мая краіна"


Віншуем пераможцаў 🎊


Цудоўная навіна да дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча 😍

📕 Андрэй Хадановіч прэзентуе кнігу "Дзікае паляваньне караля Стаха: вершы да опэры" паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча ў Варшаве і Познані:

1) Кірмаш гістарычнай кнігі, беларускі стэнд № 75
📆 29 лістапада 17:00 PL
📍 Варшава, Каралеўскі замак (plac Zamkowy, 4).

2) Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova
📆 30 лістапада 17:20 PL
📍 Познань, Al. Niepodległości 4, аўдыторыя С2

Нагадаем, што да 1 снежня можна зрабіць перадзамову кнігі па гэтай спасылцы:
👉 https://gutenbergpublisher.eu/shop/paliavannie-chadanovic/


94 гады таму нарадзіўся класік беларускай літаратуры Уладзімір Караткевіч

Пісьменнік, паэт, перакладчык, сцэнарыст, драматург – ва ўсіх гэтых іпастасях Уладзімір Сямёнавіч быў не толькі геніяльным, але, што, магчыма, больш важна, нёс беларусам аптымізм, надзею, сонца і святло.

Караткевіч - аўтар, які верыць у чалавека, гэта аўтар, які гаворыць нам, што самую безнадзейную вайну мы можам выйграць, калі будзем трымацца разам і да апошняга.

Носім сваё неба з сабою, дзе б мы не знаходзіліся і ў якіх абставінах не апынуліся.

Калі яшчэ не бачылі відэа на канале CHADANOVIČ пра геніяльныя творы Уладзіміра Караткевіча, сардэчна запрашаем да прагляду.

Выпуск пра "Ладдзю роспачы":
👉 https://youtu.be/85Nn2wsaayM

Выпуск пра "Дзікае паляванне караля Стаха":
👉 https://youtu.be/ta5HV0wuIXY

Падборка рускамоўных вершаў Уладзіміра Караткевіча ў перакладзе Андрэя Хадановіча:
👉 https://budzma.org/news/novyya-pyeraklady-z-karatkyevicha-na-byelaruskuyu.html

Таксама варта пачытаць эсэ Андрэя Хадановіча "Беларусь і прывіды дзікага палявання" па-беларуску ці па-нямецку:
👉 https://www.dekoder.org/be/article/belarus-i-pryvidy-dzikaga-palyavannya


25 лістапада – дзень памяці “палескай ластаўкі“ Яўгеніі Янішчыц 🕯

Загадкавы выхад з акна праз некалькі дзён пасля 40-годдзя пакінуў больш пытанняў, чым адказаў. Зрэшты самагубства шматразова ў метафарах, а часам і прамым тэкстам, прадказанае ў яе бліскучых вершах.

Яўгенія Янішчыц – адна з найяскравейшых постацяў у беларускай паэзіі ХХ стагоддзя, і ейная зорка працягвае ззяць, таму што вершы паэткі па-за часам.

Глядзім сёння выпуск на канале CHADANOVIČ пра неверагодную лірыку адной з найулюбёнейшых аўтарак Андрэя Хадановіча:
👉 https://youtu.be/wUlbfwwZKcM

А вось па гэтай спасылцы вы знойдзеце лонгрыд Андрэя Хадановіча пра чароўную паэзію Яўгеніі Янішчыц:
https://budzma.org/news/vyersh-tydnya-yanishchyc.html


1000 дзён таму пачалося поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну❗️

Гэта дні жаху і болю, дні смерцяў і плачу, але і таксама дні годнасці і мужнасці, дні жыццялюбства і свабоды.

Нашая падтрымка народу Украіны, нашая рука ўкраінскім творцам ✊

Сёння прапаноўваем паглядзець два відэа Андрэя Хадановіча пра беларускія пераклады ўкраінскай ваеннай літаратуры:

▶️  Як украінская паэзія нашых дзён дапамагае жыць: Жадан атрымае Нобеля, адказ Багдановічу, нават гумар

▶️  Траўмы, гвалт і маўчанне: як потым загаварыць? Украінскі слоўнік вайны і салідарнасць Беларусі

▶️  Дэпартацыя з Беларусі і «Аўтазак», вайна і час нянавісці, Майдан і голас Харкава: ЖАДАН

Слава Украіне! 🇺🇦
Жыве Беларусь! 🇧🇾


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.