😇 З даўніх часоў сьв. Казімер быў апекуном ня толькі ВКЛ, але і Ружаны. Менавіта таму на гербе Ружаны на срэбным фоне ў вянку з чырвоных ружаў зьмешчана выява сьвятога.
🌞 У XVII ст., пасьля кананізацыі ў 1604 г., культ каралевіча пашырыўся па ўсёй Рэчы Паспалітай, у тым ліку сярод вернікаў Уніяцкай Царквы, якая ўнесла яго ў свой літургічны каляндар.
🌿 Яшчэ да Замойскага сабору сьв. Казімер трапіў ва ўніяцкія службоўнікі як мясцовашанаваны сьвяты. Літургічная служба яму мела цалкам візантыйска-славянскую традыцыю, быў створаны трапар і кандак сьвятому. Літаратурную прыгажосьць яе можна ўбачыць на прыкладзе тэксту з Жыровіцкага службоўніка пач. ХVІІІ ст.: «Иже во царских красотах от мирских сладостей плотских кринъ, девства сохранивый невредим и девей Богородицы тёплым желанием и всего любовію последовавый. Церкви же ревностию ти поборникъ крепок бывавый, полская и литовская похвало. Казиміре царевичу, моли Христа Бога церкви от насилія отступник неврежденней быти и царствъ сих правовернымъ жителем спастися».