Выжимка dan repost
Давайце разам разгледзім як будзе працаваць прыняты пратакол на нашым прыкладзе.
Дзень 0️⃣
Лукашэнка ўступае ў вайну, абвяшчае мабілізацыю. Цягнікі з войскамі пачынаюць рухацца на фронт.
Дзень 1️⃣
Кабанчук альбо КР ініцыююць працэс распрацоўкі пытання аб стварэнні нацыянальнай арміі і правядзенні нацыянальнай мабілізацыі адпаведна пункту 5.1 рэгламенту (альбо любая іншая прапанова, на якую ў іх хопіць годнасці).
Адпаведна пункту 5.2,
Дзень 2️⃣
Войскі лукашэнкі пачынаюць разгортвацца на лініі фронта.
Дзень 3️⃣
Войскі лукашэнкі пачынаюць прымаюць актыўны ўдзел у вайне.
Дзень 6️⃣
Збіраюцца прадстаўнікі чатырох бакоў. Адпаведна пункту 5.3,
Няхай у гэты самы дзень УПГ пачне сваю працу і ўявім сабе, што УПГ распрацуе дакумент у той самы дзень. Адпаведна пункту 5.4,
Адпаведна пункту 5.5,
Дзень 2️⃣1️⃣
Усе бакі выказалі заўвагі і далі свой адказ. Дакумент прыняты за аснову. Адпаведна з пунктам 5.7,
Дзень 3️⃣1️⃣
Молімся, каб усе бакі прынялі гэты дакумент, бо калі не прымуць, то адпаведна пункту 5.8
Гэта значыць, што ўсё абнуляецца і мы трапляем у першы дзень.
Адпаведна пункту 5.9
Чакаем, калі “лідарка” яго падпіша і толькі пасля гэтага мы можам сказаць, што было прынята нейкае рашэнне.
ТРЫЦЦАЦЬ АДЗІН ДЗЕНЬ патрэбны на прыняцце ЛЮБОГА рашэння адпаведна з гэтым пратаколам не ўлічваючы час на яго распрацоўку.
Што такое 31 адзін дзень ва ўмовах вайны?
24 лютага расея напала на Украіну. 27 лютага былі захоплены Буча і Гастомель, 28 расейцы поўнасцю блакіравалі Марыупаль. А 25 сакавіка, на 31-ы дзень, расейскія войскі былі адкінуты ад Кіева.
Канешне, вы можаце сказаць, што можа бакі не будуць 5 дзён фарміраваць УПГ, потым 15 дзён пісаць заўвагі, а потым яшчэ 10 дзён зацвярджаць дакумент у цэлым. Але гэта хлусня!
- Няўжо ўсе чальцы КР адразу збяруцца на пасяджэнне і яго не трэба будзе планаваць за тыдзень?
- Няўжо яны адразу прагаласуюць і абяруць прадстаўнікоў?
- Скажыце, якая верагоднасць, што ўсе чальцы КР, офіса і кабінета будуць фундаментальна згодныя?
- Якая верагоднасць, што сярод чальцоў КР няма КДБ-шнікаў, задача якіх будзе як можна болей зацягваць працэс альбо трапіць у працоўную групу і пісаць лухту? Вы лічыце, што агенты будуць сядзець і моўчкі назіраць?
- Няўжо вы лічыце, што КДБ будзе назіраць, не зробіць за гэты час ІПСО і правакацыю?
- У пратаколе не напісана "да хх дзён", там канкрэтна напісана "на працягу хх дзён", а гэта значыць, што меней не магчыма.
- Няўжо вы думаеце, што беларусы будуць месяц чакаць вашага рашэння?
- Якая верагоднасць, што “лідарка” ў гэты самы момант стане “моцнай” і падпіша дакумент прыняўшы на сябе адказнасць?
- Калі ласка, паглядзіце вось гэтыя відэа (адзін, два і тры) і самі сабе сумленна адкажыце, няўжо вы верыце, што Ціханоўская гатова прыняць хоць нейкае стратэгічнае рашэнне? Я ўпэўнены, што нават не яна сама абірае, чым будзе вячэраць і я ніколі не паверу, што яна можа абвесціць вайну супраць лукашэнкі.

кожны з чатырох бакоў на працягу 5 дзён накіроўвае адказ на прапанову”, калі “рэакцыя станоўчая”, “прапануюцца прадстаўнікі для абмеркавання дадзенага пытання
Дзень 2️⃣
Войскі лукашэнкі пачынаюць разгортвацца на лініі фронта.
Дзень 3️⃣
Войскі лукашэнкі пачынаюць прымаюць актыўны ўдзел у вайне.
Дзень 6️⃣
Збіраюцца прадстаўнікі чатырох бакоў. Адпаведна пункту 5.3,
для ўсебаковага і комплекснага абмеркавання пастаўленай задачы з зацікаўленых прадстаўнікоў Бакоў ствараецца ўпаўнаважаная працоўная група (УПГ)
Няхай у гэты самы дзень УПГ пачне сваю працу і ўявім сабе, што УПГ распрацуе дакумент у той самы дзень. Адпаведна пункту 5.4,
УПГ распрацоўвае праект палітыкі або стратэгіі, які накіроўваецца Бакам на ўзгадненне ў двух чытаннях.
Адпаведна пункту 5.5,
У першым чытанні кожны з Бакоў на працягу 15 дзён дае адказ, ці прымаецца праект за аснову, і дае свае заўвагі, змяненні і дапаўненні да праекта.
Дзень 2️⃣1️⃣
Усе бакі выказалі заўвагі і далі свой адказ. Дакумент прыняты за аснову. Адпаведна з пунктам 5.7,
у другім чытанні кожны з Бакоў на працягу 10 дзён зацвярджае дапрацаваны праект у цэлым. На гэтым этапе ўнясенне змен у тэкст праекту не дапускаецца.
Дзень 3️⃣1️⃣
Молімся, каб усе бакі прынялі гэты дакумент, бо калі не прымуць, то адпаведна пункту 5.8
Калі ў другім чытанні КР або АПК не ўзгадняюць праект дакумента, то УПГ, якая распрацавала яго, распускаецца. Зацікаўлены Бок можа паўторна ініцыяваць працэс распрацоўкі палітыкі ці стратэгіі.
Гэта значыць, што ўсё абнуляецца і мы трапляем у першы дзень.
Адпаведна пункту 5.9
Дакумент аб агульнай палітыцы ці стратэгіі дэмакратычных сіл лічыцца прынятым, калі ён зацверджаны без зменаў КР, АПК і падпісаны Нацыянальнай лiдаркай.