2️⃣У часе знаходжання ў Казані А.Лукашэнка зрабіў некалькі досыць смелых заяў датычна Расеі. Прынамсі сказаў, што прыцягненне карэйцаў на вайну з боку Расеі было б “эскалацыяй канфлікту”. Заявіў, што не адкрываў расейскім войскам мяжу, а яны самі развярнулі, “мы разумеем віну Расеі…”. І наконт тэмы уваходжання ў склад Расеі выдаў: “…так пытанне ставіць нельга. Гэта немагчыма і нерэалізуема. Баюся нават сказаць, што гэта вайна.” Такіх словаў ад Аляксандра Рыгоравіча яшчэ не гучала.
Лукашэнка адказаў на пытанне брытанскага журналіста датычна перамоваў з прадстаўнікамі Дзярждэпартаменту ЗША, што даў слова калегам не абвяшчаць тэму дыялогу, хоць размаўлялі чатыры гадзіны.
Развіццё падзеяў такое бурлівае, і магчымыя пагрозы такія сур’ёзныя, што падаецца ў Штатах знайшліся цвярозыя галовы, якія зразумелі - кандовыя санкцыі датычна Беларусі толькі спрыяюць Маскве, і трэба іншы кейс, прынцыпова іншыя палітычныя рашэнні. Прынамсі патрэбна пачынаць дыялог.
На мапу пастаўленая ня толькі будучыня Беларусі, але і нашых суседзяў, міру ў Еўропе. У выпадку адэкватнай палітыкі ЗША і Кітая, іхнага геапалітычнага кампрамісу датычна лёсу Беларусі, шалёнага расейскага мядзведзя можна ўтаймаваць.
Многіх беларускіх грамадзянаў, якія маюць апазіцыйныя перакананні, вельмі траўмуе палітычны разварот вакол Беларусі, сігналы Захаду, з'яўленне патрыятычнай рыторыкі ў Лукашэнкі. Гэта неадэкватная рэакцыя палітычна яшчэ няспелых людзей. У бушуючым акіяне цяперашніх глабальных раскладаў усё надзвычай складана і сур’ёзна, ізноў знішчаюцца цэлыя народы. На сёння пытанне дэмакратызацыі пакуль адкладаецца, на парадку дня само існаванне беларускай дзяржавы ды яе незалежнасці.