Усё пра ўсё


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Навіны тэхналогій, навіны гульнявога свету, цікавыя факты пра тэхніку на якаснай беларускай мове вы знойдзеце менавіта тут. Новыя допісы кожны дзень! Падпісвайцеся!
Сувязь з уладальнікам каналу: @Stanislaubelarus

NO POLITICS

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Мужчына з Германіі пражыў 120 дзён пад вадой, устанавіўшы новы сусветны рэкорд.

Увесь гэты час 59-летні Рудыгер Кох правёў у падводнай капсуле пляцам 30 м² у берагоў Панамы, дзе за ім сачылі камеры і нават быў інтэрнэт, але адсутнічаў душ.

Дасягненне Коха ўжо ўнеслі ў Кнігу Гінеса — рэкорд амерыканца Джозэфа Дзітуры ён перасягнуў на 20 дзён.


Навукоўцы з ЗША навучыліся зараджаць гаджэты ад цела чалавека – за кошт радыёчастотнай энергіі, якая праходзіць праз яго.

Пакуль тэхналогія на ранняй стадыі і можа за раджаць толькі простыя прылады накшталт пультаў і калькулятараў, але ў будучыні плануюць прапампаваць эфектыўнасць, каб энергіі хапала на смарт-гадзіны, навушнікі або медыцынскія прылады.

673 0 11 1 46

Так выглядае найвялікшы ў свеце аўтадом — даўжынёй ён 20 метраў, а важыць ажно 122 тоны.

Пішуць, што машына мае пяць паверхаў, восем спальняў і ваннаў, а таксама чатыры гаражы.

Пабудавалі гэтую штуку яшчэ ў 1990-х па замове шэйха Абу-Дабі, у калекцыі якога таксама ёсць найвялікшы ў свеце Hummer і цэлы музей пазадарожнікаў.


Добры вечар, дарагія падпісанты!

Сёння хацім параіць вам вельмі цікавы канал у якім расказваюць пра Мінск, яго месцы, якія абавязкова трэба наведаць, а таксама паказваюць, як Мінск выглядаў шмат гадоў таму!

Падпісвайцеся: https://t.me/ourminsk


🦣🦕🦤🦖🦣🦕🦤🦖

Тым часам, Bloomberg напісаў пра біятэх-стартап, Colossal Biosciences, каторы будзе займацца уваскрасеннем загінулых відаў жывёлаў.

Кампанія сабрала 435 мільёнаў даляраў на аднаўленне зніклых відаў шляхам выкарыстання іх ДНК.

У першую чаргу, Collossal Bioscience зоймецца ўзнаўленнем птушкі-дадо, тасманскага тыгра і шарсцістага маманта.

Калі эксперымент будзе паспяховы, нараджэнне першага маманта чакаецца ў канцы 2028 года.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Недзе ў Пэнсыльваніі цэлы натоўп зваршчыкаў заняты справай 👀

Ёсць ідэі, навошта яны ўвогуле ТАКОЙ колькасцю накінуліся на адну трубу?


Braun HL 1 – адзін з самых стылёвых вентылятараў, створаны пад кіраўніцтвам нямецкага дызайнера Дытэра Рамса, працамі якога натхняліся нават у Apple.

Мадэль была выпушчана ў 60-х і ў выніку набыла культавы статус, стаўшы для кампаніі знакавай.  Яе можна сустрэць у калекцыях музеяў дызайну ў Нью-Ёрку, Берліне і не толькі, а ў некаторых людзей на стале стаіць да гэтага часу!


Дзеці з Вялікабрытаніі "навучылі" грыбы і хатнія расліны граць на музычных інструментах.

Працуе ўсё за кошт спецыяльных датчыкаў, якія счытваюць электрычныя імпульсы ў лісці і шапачках, а затым ператвараюць у каманды для маторчыкаў.

Кажуць, заняліся праектам дзеля жарту, але зараз, можа, і гурт збяруць!


Ці вы ведалі, што ў Антарктыдзе ёсць банкаматы? Яны знаходзяцца на навуковай станцыі Мак-Мэрда, дзе пастаянна жывуць ~1300 чалавек і працуюць крамы і кавярні, таму часам і гатоўка можа спатрэбіцца.

Усяго банкаматаў 2, але ўвесь час уключаны толькі адзін, а другі — рэзэрвовы. Іх паставіў банк Wells Fargo, які загружае ў іх грошы прыкладна раз на год.

813 0 10 1 74

У Steam з'явіўся сімулятар паляка. Галоўная мэта — ускладняць жыццё навакольным.

Па механіках нагадвае сумесь «Як задзяўбаць суседа» і My Summer Car. Трэба пакасціць суседу, ладзіць імпрэзы, смажыць сасіскі на грылі і піць піва.

Рэліз абяцаюць у канцы 2025 года.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Цікавае мястэчка ў Японіі для тых, хто ВЕЛЬМІ любіць цыбулю - востраў Авадзі, які дзякуючы ім і праславіўся.

З-за свайго саладкавата-далікатнага густу вырашчаная там цыбуля лічыцца адной з лепшых у краіне. Яму прысвяцілі цэлы музей і паставілі помнік, на вуліцах сустракаюцца стылізаваныя лаўкі, а ў магазінах поўна тэматычнага мерча.

Ёсць нават аркадны аўтамат, дзе ўсе прызы - гэта цыбуліны!

1k 0 14 2 47

https://t.me/boost/allabouttexnologys

Дарагія падпісанты! Прагаласуйце за наш канал, каб мы маглі выкладаць для вас гісторыі.

P. S. Каму не складана)

12 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.