НІКОЛІ ЗНОЎ!
Жывое ўсё, што не забыта.
Што прарастае ў свет, нібыта
Травінка з-пад магільных пліт.
Усё з’яўляецца з нябыту –
Не ўсё вяртаецца ў нябыт.
Як ні знішчаюць, як ні паляць,
Ні распінаюць на крыжах,
Не памірае наша памяць –
Жыве ў вяках!
Было не лепей – толькі горай.
Цяжэла кроў. Цякла, як ртуць.
Але праз лёс наш, як праз горан,
Мы неслі чалавечы гонар,
Як сцяг нясуць!
Мы помнім скураю, хрыбтамі,
Як дратавалі нас дручкамі,
Як гвалцілі дачок, сыноў!..
Ніхто не ўчыніць гвалт над намі
Ніколі зноў!
Клянемся прад сабой і Богам
Пад спеў званоў:
Не стане Беларусь астрогам
Ніколі зноў!
Хай чаша болю не дапіта,
Ды ўсёй крывёю, што праліта
На захад свету і на ўсход,
Наноў вяртаецца з нябыту
Айчына наша! Наш народ!
Уладзімір Някляеў, 2020
"Ноч расстраляных паэтаў"
Кожны ў сваім горадзе выходзь - і далучайся да дзеі https://nochpaetau.com
Кожны ў Беларусі - беражы сябе, нам трэба іх перажыць. Дык чытай вершы, выкладай творы, свае развагі пад хэштэгам #ночпаэтаў
Жывое ўсё, што не забыта.
Што прарастае ў свет, нібыта
Травінка з-пад магільных пліт.
Усё з’яўляецца з нябыту –
Не ўсё вяртаецца ў нябыт.
Як ні знішчаюць, як ні паляць,
Ні распінаюць на крыжах,
Не памірае наша памяць –
Жыве ў вяках!
Было не лепей – толькі горай.
Цяжэла кроў. Цякла, як ртуць.
Але праз лёс наш, як праз горан,
Мы неслі чалавечы гонар,
Як сцяг нясуць!
Мы помнім скураю, хрыбтамі,
Як дратавалі нас дручкамі,
Як гвалцілі дачок, сыноў!..
Ніхто не ўчыніць гвалт над намі
Ніколі зноў!
Клянемся прад сабой і Богам
Пад спеў званоў:
Не стане Беларусь астрогам
Ніколі зноў!
Хай чаша болю не дапіта,
Ды ўсёй крывёю, што праліта
На захад свету і на ўсход,
Наноў вяртаецца з нябыту
Айчына наша! Наш народ!
Уладзімір Някляеў, 2020
"Ноч расстраляных паэтаў"
Кожны ў сваім горадзе выходзь - і далучайся да дзеі https://nochpaetau.com
Кожны ў Беларусі - беражы сябе, нам трэба іх перажыць. Дык чытай вершы, выкладай творы, свае развагі пад хэштэгам #ночпаэтаў