Відэа:
EhoSeveraАдпачынак... нейкае знаёмае слова... Новы год пачаўся з лёгкага абнаўлення стылю і шэрагу дыялогаў. Працягваецца пошук пляцовак для сяброўства, а таксама спрабуем новыя метады працы з мовай і яе даступнасцю.
Прыбраў слупок наяўнасці афіцыйных лакалізацый за 2024. Надта шмат гульняў, каб часта правяраць.
Аптымізацыі яшчэ будуць, а пакуль мінулы год у лічбах.У «Лягульнёвае» зазірнулі каля
1000 унікальных наведвальнікаў.
Табліца налічвае
1281 радок.
У
2 разы больш ад прагнозаў. Яшчэ
1000 радкоў чакае. Інфармацыя падзелена лістамi па сэнсавым напаўненні, таму
~8% з іх паўтараюцца.
У сярэднім дадаю
120 радкоў за месяц.
Яшчэ
100 штомесяц рэдагую, каб актуалізаваць інфармацыю і дадаць падрабязнасці.
Было ~
560 дыялогаў. У
70% выпадкаў былі паведамленні ў адказ. Некаторыя цытаты з перапісак дадаю ў радкі, бо нясуць нейкі сэнс. Так, словы сапраўдных людзей.
Часам атрымліваецца матываваць распрацоўшчыкаў. Заўсёды ёсць
15 праектаў, якія чакаюць лакалізатараў ці задумваюцца аб перакладзе.