У Беларусі жаночы твар
На пачатку сакавіка у розных краінах свету традыцыйна ўзгадваюць аб ролі жанчын у складанай карціне чалавечага жыцця. Беларусь не з’яўляецца выключэннем – 8 сакавіка ў нашай краіне на дзяржаўным узроўне адзначаецца як свята і з’яўляецца выходным днём.
Але нават калі б мы ушаноўвалі жанчын на працягу тыдня ці месяца, гэтага ўсё роўна было б недастаткова, бо ўнёсак цудоўнай паловы чалавецтва ў гісторыю і сучаснасць Беларусі цяжка пераацаніць.
Яшчэ ў Х ст. полацкая княжна Рагнеда прадэманстравала выбітны прыклад мужнасці і ўласнай годнасці, адмовіўшы у шлюбе магутнаму князю Уладзіміру. Нягледзячы на тое, што кіеўскі ўладар усе ж здолеў авалодаць палачанкай сілай, ён не змог зламаць яе свабодалюбівы дух. Так і Беларусь на працягу ўсёй сваей гісторыі, нават захопленая непрыяцелем, захоўвала прагу да волі і самастойнасці.
Праз больш чым тысячу гадоў пасля смерці Рагнеды іншая беларуска паклала жыццё за свабоду Айчыны. У страшныя часы акупацыі краіны фашысцкімі захопнікамі партызанская актывістка Вера Харужая здолела зрабіць немагчымае. Тры тыдні немцы катавалі жанчыну перад тым як забіць, але тая вытрымала ўсе здзекі і забрала с сабой у магілу сакрэтныя звесткі.
Пасля доўгай зімы нарэшце надыходзіць вясна – час адраджэння і надзеі. І 8 сакавіка мы ўсе можам спадзявацца на тое, што дзякуючы нашым суайчынніцам, Рагнедам і Верам сучаснасці, Беларусь будзе захоўваць сваю незалежнасць нават у самыя складаныя перыяды гісторыі. Са святам, дарагія беларускі!