#НататкіМіколы
Скончыў кнігу Р.Л.Стывенсана, са зборніка твораў у 5-ці тамах (“Библиотека журнала “Огонёк”, напісана), там было 2 творы: “Владетель Баллантрэ” і “Потерпевшие кораблекрушение”.
Абодва вельмі якасныя, разумныя і захапляльныя. Прытым, за кнігу я ўзяўся па “астатачным прынцыпе”; увогуле, пакуль ёсць што чытаць. Праўда, у другім рамане я знайшоў некалькі месцаў, дзе героі паводзяць сябе ну ўжо дужа нелагічна, насуперак тым характарам, якімі іх надзяліў аўтар.
Увогуле, пачаў за сабой заўважаць, што ўжо надта стаў я прыдзірчывы ў такіх момантах, нібыта саматужны літаратурны крытык =), заўважаю ў аўтараў такія вось праколы, і як быццам патрабавальна да іх стаўлюся, асабліва калі аўтар мне падабаецца.
Адрас для лістоў:
230023, г.Гродна, вул. Кірава 1, Турма №1
Дзядок Мікалай Аляксандравіч