🇬🇪🇪🇺
У Грузіі працягваюцца масавыя пратэсты. Мірных дэманстрантаў жорстка разганяюць сілавікі. Што адбываецца?
Сёння: 🔺Пратэст каля парламента ўжо пачаўся — туды падышла калона з некалькіх сотняў студэнтаў.
🔺Пратэстоўцы перакрылі праспект Руставелі.
🔺сёння людзей будзе больш. Плошча перад парламентам поўная, пратэстоўцы працягваюць далучацца.
Учора: ▪️Мітынг у цэнтры Тбілісі жорстка разагналі. МУС пацвердзіла
затрыманне 43 чалавек падчас акцыі. Пацярпелі ўдзельнікі акцыі, атрымалі пашкоджанні сярэдняй і цяжкай ступені мінімум 15 чалавек.
▪️ Пацярпелі і
прадстаўнікі СМІ: некаторыя былі моцна збітыя. Сярод іх — карэспандэнт «Радыё Свабода» Давід Цагарэлі і журналісты «Formula» Гурам Рогава.
▪️Пратэстоўцы, што выйшлі супраць афіцыйнай адмовы грузінскай кіруючай партыі ад перамоваў па далучэнні да ЕС да 2028 года, сабраліся на стыхійны мітынг каля парламента. Раніцай спецназ жорстка
адціснуў іх з праспекта Руставелі.
▪️ Бліжэй да 3-й гадзіны МУС Грузіі ўжыла супраць пратэстоўцаў слезацечны газ і
вадамёты (пры тэмпературы каля 3 градусаў цяпла і дадатковымі рэчавінамі), было шмат затрыманняў. Да 6-й раніцы пачалася зачыстка праспекта.
▪️ Удзельнікі пратэстаў літаральна вырывалі з рук спецназаўцаў затрыманых. Спецназ уварваўся нават у
аптэкі.
Пратэсты праяцягваюцца ў Тбілісі і ва ўсіх буйных гарадах.
Сакартвэла гаўмарджос!