Репост из: Супер Мова
Ня можа існаваць праваслаўнай дзяржавы «Беларусь»
зь беларускай дзяржаўнай мовай.
📜 23 сьнежня 1595 году была падпісана Берасьцейская унія і тым самым створана уніяцкая царква. Берасьцейская унія 1596 году - пастанова беларускіх і ўкраінскіх герархаў Кіеўскай праваслаўнай мітраполіі аднавіць еднасьць з Каталіцкай царквой на тэрыторыі Рэчы Паспалітай.
Вялікае Княства Літоўскае геапалітычна знаходзілася на мяжы дзьвюх рэлігіяў – каталіцкай і праваслаўнай, таму абедзьве канфэсіі былі шырока прадстаўленыя ў дзяржаве. Гэта давала падставы праваслаўнай Маскве і каталіцкаму Захаду для ўмяшаньня ва ўнутраныя справы Княства.
🤝 Каб зьяднаць народ і абараніць незалежнасьць ВКЛ ад прэтэнзіяў Масковіі, у царкоўных і дзяржаўных колах зьявілася прагненьне пазбавіць краіну рэлігійнага супрацьстаяньня паміж каталіцтвам і праваслаўем.
☝️Культурная дэградацыя праваслаўя, узвышэньне праваслаўнай масковіі, імкненьне дзяржаўных кіраўнікоў ВКЛ да ўмацаваньня незалежнасьці і памкненьні Рымскіх папаў пашырыць каталіцтва ў Княстве паспрыялі хуткаму правядзеньню царкоўнай рэформы — стварэньню Ўніяцкай царквы.
Ініцыятарамі уніі выступілі япіскап Берасьцейскі і Ўладзімерскі Іпаці Пацей і япіскап Луцкі і Астроскі Кірыла Тарлецкі. Іх падтрымалі Кіеўскі мітрапаліт Міхаіл Рагоза, кароль і князь Жыгімонт ІІІ Ваза і канцлер ВКЛ Леў Сапега.
Пасьля прыняцьця уніі не было ломкі звычаяў і традыцыяў - зьнешне нічога не зьмянілася.
Да пачатку XVIII стагодзьдзя уніяцтва стала самай масавай рэлігіяй у Княстве, дапамагло захаваць нацыянальныя адметнасьці беларускага народу, стрымала апалячваньне беларускіх зямель 🤲.
У 1839 годзе ўніяцтва на беларускіх землях было забаронена. Усе ўніяцкія парафіі пасьля Другой сусьветнай вайны былі зьнішчаныя савецкай уладай.
©️ Сёньня я магу адназначна сьцьвярджаць, што ня можа існаваць праваслаўнай дзяржавы «Беларусь» зь беларускай дзяржаўнай мовай. Як яе сёньня і няма. Многія і многія людзі, лепшыя людзі Беларусі, кандыдаты і дактары навук, не разумеюць, што ня можа ўжо ў прынцыпе быць праваслаўнай Беларусі, а можа быць толькі праваслаўны расейскамоўны Паўночна-Заходні край. Праваслаўная Баўгарыя магчымая, праваслаўныя Сэрбія, Румынія і Расея магчымыя, а вось Беларусь — не. Беларусь можа быць толькі шматканфэсійнай. І толькі тады — маральнай. - Сяргей Абламейка
📝 Чытайце больш пра ўніяцтва ў Беларусі ва ўрыўках з кнігі Мой Картаген С.Абламейкі - Кананізацыя Сямашкі. Скон народу часта 1 і частка 2
▶️ Глядзіце Вусы Скарыны - Хто такія ўніяты
@supermova #мова #гісторыя #вкл #унія #уніяцтва