пані яніна 🎞


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Блоги


займаюся мастацтвам і вінтаж 🎞
XIX-XX centuries, musicals, silent films, historical fashion
бот для сувязі @panijaninabot
падтрымаць t.me/boost/panijaninaa
🎹🎞🕯️

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Блоги
Статистика
Фильтр публикаций


Дзіўная мода Віктарыянскай эпохі 🕰

1. Птушкі на капялюшы

Мода Віктарыянскай эпохі нічога новага не прыдумвала – капялюшы даўно ўпрыгожвалі пер’ямі птушак. Але пачынаючы з 1870-ых гэта былі ўжо не проста пер’і, а цэлыя часткі жывёл, напрыклад, крылы. У некаторых выпадках на капялюшах магло сядзець цэлае чучала птушкі. Іх забойствы дзеля ўпрыгожвання сталі настолькі частымі, што супраць ствараліся цэлыя аб’яднанні.

2. Сукенкі, вышытыя жукамі
…Дакладней, надкрыллямі жукоў. Тэндэнцыя не новая, аднак сваё распаўсюжанне яна атрымала з 1860-ых. Надкрылля жукоў блішчалі, нагадвалі каштоўныя камяні ці пялёсткі кветак, таму не дзіўна, чаму іх выкарыстоўвалі, літаральна робячы вышыўку на бавоўных светлых сукенках.

3. Упрыгожванні з валасоў
Жалобная мода вельмі складаная, і гэта зразумела, ведаючы, як шмат людзі паміралі тады. Аднім з яе элементаў сталі ўпрыгожванні з валасоў мёртвых родзічаў і блізкіх, што, напэўна, рабіла перыяд жалобы лягчэйшым. Завушніцы, брошкі, бранзалеты, гэта было цэлае мастацтва.


у гэтай барацьбе з тэатральным грымам палі мае любімыя белыя пальчаткі, і нічога іх ужо не можа адмыць. буду паходу купляць новыя 😔


усё ішло паводле плану, пакуль я не ўспомніла пра тэатральны грым


агулам у мяне назбіралася невялікая калекцыя факсіміля. не так ужо і шмат, але тым не менш


спачатку цябе фатаграфуюць на камеру, а потым ты спецыяльна апрацоўваеш фотаздымкі так, каб увогуле нічога нельга было разглядзець


вельмі чакаю зваротную сувязь!! спадзяюся, вам цікава такое чытаць 🫶

452 0 1 12 48

Відавочна, гісторыя не скончылася добра.

І толькі ў канцы 1900-га году пры дапамозе “Грамадства аматараў вытанчаных мастацтваў” (пра якіх я бы хацела потым пагутарыць падрабязней) у Менску нарэшце адкрылася публічная бібліятэка. Спачатку – у доме лекара Лунца, у 1904-ым – пераехала ў дом арыстакраткі Сабіны Ленскай, дзе тры пакоя вылучаліся для кніг, яшчэ два – для чытачоў. 15 газет, 30 часопісаў і да 1500 новых кніг кожны год. Лекцыі, канцэрты і тэатральныя выступы – тут было ўсё.

Вось так. Менск прайшоў нялёгкі шлях перад тым, як стаць “кніжным горадам”.


“Чытаючы Менск” 🕯️💌
Больш за 900 кніг, больш за два дзясяткі тыпаграфій і літаграфій, чаго не меў ніводны іншы беларускі горад, тры публічныя бібліятэкі. Як так атрымалася?

Напачатку XIX-га стагоддзя ў Менску размяшчалася ўсяго адна бібліятэка, якая належыла мужчынскай гімназіі. Пасля, у 1836-ым годзе, адкрылі публічную бібліятэку, толькі яна зусім не карысталася попытам: па-першае, яна размяшчалася ў пакоі гарадскога дому і была не ў лепшым стане. Па-другое, грошаў на кнігі амаль не давалі, таму ў канцы 1840-х налічвалася ўсяго 2100 экзэмпляраў.

Другая спроба адкрыць бібліятэку аказалася такой жа няўдачнай, і амаль што па тых жа прычынах. Першапачаткова, у 1865-ым, на адкрыццё бібліятэкі губернатар Менску атрымаў адмову, бо казённыя грошы вылучаліся на іншыя патрэбы, і толькі ў 1868-ым Менская губернія атрымала пагадненне. Меркавалася, што гэта падпісчыкі будуць матэрыяльна падтрымліваць бібліятэку, аднак менчукі набывалі і чыталі кнігі пераважна ў прыватных бібліятэках і кніжных лаўках.


я год (!!!) палявала на гэты факсіміль, і цяпер ён у мяне 😭🙏

446 0 5 15 100

шаноўнае спадарства, можа быць, вам было б цікава пачытаць пасты на нейкую тэму? нешта змястоўнае ў мяне выходзіць даволі рэдка, і я бы хацела выправіць гэтую сітуацыю

агулам: што хочацца бачыць у канале?

419 0 0 30 67

новая падборка шпалераў для вас 🕰️📻

(я не думала, што знайсці карціны беларускіх мастакоў ці фотаздымкі старога Менску ў добрай якасці гэта настолькі складана...)

513 0 3 17 73

Стэфанія Станюта ў маладосці 🎥🕰️

Показано 12 последних публикаций.