Вясна
Кастусь Цвірка
Вясна, вясна... Рачулак звон..
Скрозь браткі ўжо цвітуць.
І ружы сонечнай бутон
Раскрыўся — не мінуць!
Вясёлы ветрык веснавы
За логам, ля ракіт —
Глядзі — расчэсвае травы
Зялёны аксаміт.
З гары крутой бруя на дол
Празрыстая імчыць.
Яна, не моўкнучы, наўкол,
Як музыка, гучыць.
I ажылі наўкол лясы —
Хутчэй, хутчэй сюды:
У дрэвах птушак галасы
Звіняць на ўсе лады.
Ну ж i прастор для дзетвары!
Усіх заве вясна.
Там, на прыволлі, да зары
Не моўкне гамана.
Добрага ўсім дня!
#паэтычнаястаронка
#вясна
Кастусь Цвірка
Вясна, вясна... Рачулак звон..
Скрозь браткі ўжо цвітуць.
І ружы сонечнай бутон
Раскрыўся — не мінуць!
Вясёлы ветрык веснавы
За логам, ля ракіт —
Глядзі — расчэсвае травы
Зялёны аксаміт.
З гары крутой бруя на дол
Празрыстая імчыць.
Яна, не моўкнучы, наўкол,
Як музыка, гучыць.
I ажылі наўкол лясы —
Хутчэй, хутчэй сюды:
У дрэвах птушак галасы
Звіняць на ўсе лады.
Ну ж i прастор для дзетвары!
Усіх заве вясна.
Там, на прыволлі, да зары
Не моўкне гамана.
Добрага ўсім дня!
#паэтычнаястаронка
#вясна