Фильтр публикаций


Надвор’е ў выхадныя будзе няўтульным 🌧

Пад нагамі галалёдзіца, а на галаву будзе сыпаць і ліць.

Падрабязней на zviazda.by


У гімназіі-каледжы мастацтваў імя І. А. Ахрэмчыка ў Мінску адбылося мерапрыемства «Пакінуць след у гісторыі»

Фотарэпартаж на
zviazda.by 📸


Якія змены адбудуцца ў падатковым заканадаўстве з новага года

Падатковая сістэма Беларусі павінна быць простай і зразумелай для ўсіх грамадзян. На гэта неаднаразова звяртаў увагу Прэзідэнт. Бо яна — адзін з асноўных элементаў эканамічнай палітыкі краіны. Сёлета ўжо адбыліся змены ў парадак падаткаабкладання.

У прыватнасці, адбыліся карэкціроўкі стаўкі падаходнага падатку і падатку на прыбытак. Акрамя таго, з 2024 года ўведзены адзіны маёмасны плацеж. У 2025 годзе таксама адбудзецца шэраг змен.

Пра самыя значныя — у нашым матэрыяле на zviazda.by


⚡️Супрацоўніцтва, выгаднае абодвум бакам

🤝 Нядаўні рабочы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Аман па запрашэнні Султана Амана Хейсама бен Тарыка Аль Саіда па насычанасці і рэзультатыўнасці адназначна можна аднесці да знакавых.

Якія сферы дзейнасці прыярытэтныя? Чытайце на zviazda.by


Спартыўныя поспехі — гэта таксама прадукт 🏆

Без навукі нікуды і ў спорце. На гэта пастаянна звяртае ўвагу кіраўнік дзяржавы, падтрымлівае гэту думку і старшы трэнер нацыянальнай зборнай па веславанні на байдарках і каноэ Уладзімір Шантаровіч.

▫️Разам з ім за навуку падрыхтоўкі спартсменаў і навуку перамагаць адказвае Алена Калаур, трэнер-урач нацыянальнай каманды, дацэнт кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання Мазырскага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт.

Падчас абмеркавання аналізу дзейнасці Акадэміі навук кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што без эфектыўнасці навукі нельга разлічваць на тое, што наша прадукцыя будзе запатрабавана на знешніх рынках.

Падрабязнасці на
zviazda.by


📣 «Аснова, база, людзі для гэтага ёсць»

На сустрэчы з міністрам інвестыцый ААЭ Прэзідэнт Беларусі гаварыў пра развіццё штучнага інтэлекту.

Падрабязней на 
zviazda.by


🔥Прадпрыемствы ЖКГ Мінска гатовы да бесперабойнай работы ў навагоднія святы

📌Для аператыўнага ўстаранення магчымых аварыйных сітуацый будуць працаваць 83 аварыйна-аднаўленчыя брыгады. У вогуле ў іх складзе задзейнічана 232 чалавекі.

📌 З іх 8 брыгад, у складзе 44 чалавек, будуць працаваць на сетцы цеплазабеспячэння, 9 брыгад (32 чалавекі) — на водазабеспячэнні і водаадвядзенні, а таксама 66 брыгад, агульным лікам 156 чалавек, забяспечаць працу гарадской аварыйнай службы.

zviazda.by


⚡️Другі энергаблок БелАЭС часова адключаны ад сеткі з-за спрацоўвання аднаго з датчыкаў

❗️Рашэнне адключыць блок ад сеткі было прынятае для правядзення штатнай дыягностыкі работы датчыкаў забяспечвальных сістэм.

▫️Адпаведныя работы зараз праводзяцца на БелАЭС.

▫️Яны не ўплываюць на бяспеку работы станцыі і яе абсталявання.

zviazda.by


💲Найстаражытная пліта з дзесяццю біблейскімі запаведзямі была прададзена на аўкцыёне за $5 млн

📌 Па дадзеных аўкцыённага дома Sotheby’s, мармуровая пліта вагой 155 фунтаў (52 кг) была набыта ананімным пакупніком, які плануе перадаць яе ў дар ізраільскай установе.

zviazda.by


... у працяг тэмы рабочага вечара.

😳 Рэдкі выпадак, а гэты кадр яшчэ і ў афіцыйную хроніку патрапіў.
Прэзідэнт і
📱


🌃 Гэтым вечарам работа Прэзідэнта прысвечана Ai.

Таксама Прэзідэнт правёў перагаворы з кіраўніцтвам кампаній, якія працуюць у галіне высокіх тэхналогій, уключаючы сферу штучнага інтэлекту.


🔥 Губернатар у ролі галоўнага трэнера

Напярэдадні Сусветнага дня баскетбола, які адзначаецца па рашэнні ААН 21 снежня, навагодніх і калядных свят на паркет лідскага спартыўна-аздараўленчага комплексу «Алімпія» выйшлі каманды кіраўніка Гродзенскай вобласці Уладзіміра Караніка і Лідскага райвыканкама Аляксандра Вярсоцкага.

🏆 Ва ўпартай барацьбе каманда гродзенскага губернатара атрымала перамогу з лікам 86:78. Адзначым, што камандай ля броўкі кіраваў асабіста Уладзімір Каранік.

▫️Таварыскі матч прайшоў па правілах пілотнага праекта сусветнага баскетбола з чатырохачковымі кідкамі, лінія якіх размешчана на адлегласці 8,2 метра ад карзіны.

zviazda.by


А цуды здараюцца? Здараюцца!

Сёння ў сярэдняй школе № 207 г. Мінска імя Героя Беларусі Мітрапаліта Філарэта, у рамках рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», прайшоў святочны музычна-тэатралізаваны паказ «Неяк раз на Новы год!».

Фотарэпартаж на zviazda.by


❗️«Мінсктранс» паведамляе аб затрымцы шэрагу гарадскіх маршрутаў, якія ідуць праз вуліцу Няміга

▫️З-за вялікай колькасці транспарту парушаны графік руху аўтобусаў на маршрутах нумар 23, 24, 57, 65, 73, 74с, 163 і тралейбусаў на маршрутах нумар 29, 37, 40, 46, 53 са спазненнем да 25 хвілін.

zviazda.by


У Кітаі могуць стварыць філіял БДУ ✔️

Гэтае пытанне і такая магчымасць былі разгледжаны з кітайскім бокам у рамках афіцыйнага візіту ў Паднябесную дэлегацыі Белдзяржуніверсітэта, якую ўзначаліў рэктар Андрэй Кароль.

zviazda.by


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Аляксандр Лукашэнка ўзгадаў як арабы і кітайцы прасілі яго развіваць цік-ток у Беларусі

Вельмі цікава... Глядзім!


🎄У Мінлясгасе расказалі, які штраф пагражае ёлачным браканьерам

З 16 снежня па 7 студзеня дзяржаўная лясная ахова лесагаспадарчых устаноў Мінскай вобласці пераведзена на ўзмоцнены рэжым работы.

🪓 Штраф за незаконную высечку дрэў складае ад 5 да 30 базавых велічыняў (ад 200 да 1200 рублёў) для фізічных асоб; ад 20 да 200 базавых (ад 800 да 8000 рублёў) для індывідуальных прадпрымальнікаў.

zviazda.by


📣 Прэзідэнт: Тэма маёй цікавасці - штучны інтэлект і яго развіццё.


Колькі доўгажыхароў павіншуюць у час акцыі «Ад усёй душы»❓

📊 У зоне асаблівай увагі акцыі «Ад усёй душы» — ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Паводле даных на пачатак кастрычніка бягучага года, у краіне пражывае 961 ветэран ВАВ, 6572 пацярпелыя ад наступстваў ВАВ, каля 500 тыс. грамадзян, якія ў ваенны перыяд былі непаўналетнімі. Таксама ва ўсіх рэгіёнах — амаль 123 тыс. адзінокіх і 788 тыс. адзінока пражываючых пажылых беларусаў.

Створаць святочны настрой і беларусам залатога ўзросту. «У краіне 40 тыс. доўгажыхароў ва ўзросце 90 гадоў і старэйшых, у тым ліку 600 беларусаў, якія дасягнулі 100 гадоў і старэйшых», — адзначыла Кацярына Каляда. Таксама не забудуць і ветэранаў працы. Іх у нашай краіне 1,9 млн чалавек.

zviazda.by


📸 Сустрэча Прэзідэнта з Махамедам Хасанам аль-Сувейдзі.
У гэтыя хвіліны.
Падрабязнасці 🔜

Показано 20 последних публикаций.