Калейка бяжыць прад вачыма
Калейны раз.
Вандроўкі ад частасьці страцілі дух рамантыкі.
А як там жыве Айчына
Цяпер бяз нас?
Як мы разышліся ад Азіі да Атлянтыкі.
Мне быццам прасьцей, бо зусім я ня знаю зор:
І ноч мне ніколі не скажа, што я далёка.
Хтось роднае неба заўсёды нясе з сабой.
Але нада мною заўсёды плывуць аблокі.
Мне болей за ўсё падабаецца пустата:
Імжа, ці пяскі, ці бясконцая далеч мора.
Там можна ня сплюшчываць вочы, каб прыгадаць
Усё, што цяпер засталося адное ў мроях.
Ці, можа, наогул ніколі не існавала?
Дзяцінства мінула ў ружовых марах.
Юнацтва праходзіць пад іншым сьцягам.
Няпэўнасьцю ў заўтра адзначым сталасьць.
Ці маем надзею яшчэ на старасьць?