Калі ты 'шчэ толькі падлетак, табе трэба зразумець некалькі рэчаў:
1. У любога мужчыны ёсьць уласныя мэты, прыярытэты, прынцыпы й маральныя каштоўнасьці. Калі ў цябе іх няма — нехта навяжа табе свае.
2. Любое дзеяньне мае быць зроблена абдумана, а не з-за эмоцыяў звонку, якія мужчына выпадкова падхапіў.
3. Варта праводзіць кантроль альбо аналіз усяго, што адбываецца — адная дэталь можа быць важнай для рашэньня.
4. Заставайся мужчынам у любой сытуацыі. Можаш быць агрэсыўным, злым, добрым, простым, але кантралюй тое, што адбываецца, ды свае думкі.
5. Ведай, што заўтрашні дзень для цябе магчыма не надыдзе. П'яны кіроўца, выпадковая бойка, цэгла звалілася. Ты сьмяротны, а калі ты ня маеш 1, 2, ды 3 пункты, ёсьць вялікая верагоднасьць, што не табе вырашаць калі.
6. Любы шлях мае свой канец, як яго прайсьці вырашаць толькі табе. Калі ты не гатовы прымаць рашэньні — цябе абавязваюць дапамагаць праходзіць шлях іншым.
7. Зразумей ды падзяляй, хто цябе акружае. Калі п'еш гарэлку з усімі ды думаеш, што гэта твае сябры — ты проста «вольныя вушы». У жыцьці ёсьць максымум некалькі сяброў, астатнія: калегі, таварышы, сабутэльнікі, аднадумцы.
8. Адрозьнівай нармальных дзяўчын ад, адпаведна, ненармальных. З нармальнымі паводзь сябе як мужчына, зь ненармальнымі нават не кантактуй. У шмат каго зараз наадварот.
9. Прымі тое, што адзіны чалавек які вінаваты ў жыцьці мужчыны ён сам. Менавіта ён зрабіў выбар, менавіта ён сказаў, менавіта ён зрабіў.
10. Дапамагай іншым бязь лішняе карысьлівасьці. Калі можаш бяз шкоды самому сабе — дапамажы, калі не — можаш адмовіць.
11. Не прабуй зьмяніць навакольны сьвет, паспрабуй спачатку хаця б самога сябе зразумець, а потым ужо, як зьменіш сябе, зьменіцца й асяродзьдзе.
У боксе ня будзе добрага байца бяз стойкі, а бяз стойкі, ня будзе абароны й удару.
А калі ня будзе абароны й удару, дык ці варта ўвогуле такога байца на рынг пускаць?