У тыя дні, калі сонца мне спадарожнічае ды дорыць свае яскравыя праменьні я жыву. У гэтыя дні я люблю ўвесь сьвет ды людзёў навокал мяне. Анічога ня можа мяне засмуціць ды выклікаць якія-кольвек нэгатыўныя ймоцыі. У гэтыя дні горы для мяне па калена, ды самыя цяжкія выпрабаваньні перастаюць імі быць, стаючыся толькі цікавым і незвычайным здарэньнем.
У тыя дні, калі сонейка хаваецца за хмарамі ды абдзяляе мяне сваёй прысутнасьцю адзінае, што я раблю, гэта існую. Гэтыя дні стаюцца пустымі. Мая прадуктыўнасьць падае амаль да нізу, а сум суправаджае мяне з раніцы да вечару. Нават справы, якія звычайна прыносяць мне задаваленьне ня могуць выратаваць мяне ад смутку.Пазнаеш сябе ў гэтых радкох?
😓 Віншую. Найімаверней, ты маеш САР — Сэзоннае Афэктыўнае Разладжваньне. Як вынікае нават з назвы, гэтая недуж суправаджае людзёў падчас пэўнага сэзону, а менавіта восеньска-зімовага. Вельмі часта яе недарма клічуць сэзоннай дэпрэсыяй, бо сымптомы ў іх вельмі падобныя, калі не аднолькавыя:
Паганы настрой 24/7, раздражняльнасьць, стомленасьць, дрымотнасьць, адсутнасьць ініцыятывы, большая колькасьць стрэсу, падвышанае запатрабаваньне ў сьне, праблемы з канцэнтрацыяй ды нават думкі пра самагубства. Сьпіс гэты можна працягваць доўга.
😱 Разладжваньне можа наўпрост уплываць на здароўе, напрыклад, праз падвышанае запатрабаваньне ў задавальненьні, што вядзе да большага спажываньня рэчываў, што яго прыносяць разам са шкодай у выпадку злоўжываньня (junkfood, алькаголь ды гэтак далей).
У нашым жыцьці й так вельмі часта дастаткова прычын для смутку й без увагі на поры году. Адпаведны сэзон можа, у сваю чаргу, паглыбляць нашую тугу.❤️🔥 Якая ж прычына гэтае немачы?
Нястача натуральнага сьвету.
Калі на сятчатку вока трапляе натуральнае сьвятло праз розныя працэсы ў арганізьме выпрацоўваецца сэратанін, які часта называюць гармонам шчасьця. Сэратанін, у сваю чаргу, наўпрост уплывае на выпрацоўку мэлятаніну — гармону, які рэгулюе цыклы сну й няспаньня.У восеньска-зімовы пэрыяд натуральнага сьвятла нашмат меней, сэратаніну, адпаведна, таксама меней.
🌸 Як жаж змагацца з гэтай немаччу?
Як мага больш часу праводзіць на вуліцы, асабліва ў сонечныя дні.
Праводзіць больш часу ў пакоях, сьцены якіх афарбаваныя ў белы колер, каб атрымаць больш сонца дзякуючы большаму адлюстраваньню сьвятла.
Мінімалізаваць выкарыстаньне сонцаахоўных акуляраў, што перашкаджаюць сьвятлу трапляць на нашыя вочы.
Фізычная актыўнасьць на сьвежым паветры.
Большае спажываньне Амэга-3 — у прадуктах, што яе маюць ды дабаўках.
Калі спадарства набярэ 50 ❤️ пад гэтым допісам, у хуткім часе я распавяду пра яшчэ адзін цікавы й практычны спосаб павялічыць выпрацоўку свайго сэратаніну ды адчуваць больш радасьці ў бягучым сэзоне 🔮