zaniatak - падзеі Гродна і наваколля


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Познавательное


ZANIATAK - гэта суполка, дзе публікуюцца звесткі аб падзеях і цікавых мерапрыемствах ў Горадні, наваколлі і анлайн
Яшчэ больш падзей ў Інстаграме https://www.instagram.com/nastroi.hrodna/

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Статистика
Фильтр публикаций


Інтэрнэт час ад часу узрывае дыскусія пра фемінітывы.
Але ж "доктарка", "акторка", "аўтарка" - словы цалкам натуральныя для беларускай мовы, якая традыцыйна мае выразныя сродкі для стварэння жаночых формаў назваў прафесій і сацыяльных роляў. Гэтыя словы можна пабачыць ў творах Бядулі, Гарэцкага, Брыля, Караткевіча, Шамякіна і Пестрака, яны паўсюдна сустракаюцца ў побытавай мове і афіцыйных дакументах.

Віртуальны ўніверсітэт запрашае на лекцыю Дар’і Трафімавай, дзе можна будзе даведацца больш па гэтай тэме.
1️⃣ Як выкарыстоўваць фемінітывы і інклюзіўную мову ў паўсядзённым і прафесійным жыцці.
2️⃣ Якое значэнне маюць феменітывы для сучасных сацыяльных працэсаў і беларускай ідэнтычнасці.
3️⃣ Якія прыклады фемінітывай можна знайсці ў класічнай літаратуры і сучасных медыя.

Лекцыя будзе цікавая ўсім, хто захапляецца гісторыяй беларускай мовы, яе сучаснымі тэндэнцыямі і пытаннямі гендарнай роўнасці.

📅 Калі: 28 лістапада
⏰ Час: 19:00 (Мінск)
🔗 Дэталі і рэгістрацыя: https://bit.ly/4fOqI99


🎄 Цудоўня запрашае на калядны майстар-клас "Імбірны пернік па гарадзенску"🎄
Стварыце цудоўныя керамічныя цацкі на ялінку сваімі рукамі!
Майстар клас праходзіць ў два дні.

🗓 28 лістапада — асновы працы з глінай, стварэнне цацак
🗓 5 снежня — аздабленне і паліва, пераўтварэнне гліны ў "пернікі"
👛 Кошт: 60 рублёў (за два заняткі)

🔹 Вядучы: гарадзенская мастачка-керамістка Алена @sjoetoje
🔹 Месцаў абмежавана, запіс у дырэкт @cudounia

❄️ Калядны настрой, цеплыня і ўтульнасць чакаюць вас.


Лістапад — час таямнічага настрою і глыбокіх роздумаў. І час яшчэ раз заглыбіцца ў чароўны свет, створаны класікам, і паслухаць "Дзікае паляванне караля Стаха" Уладзіміра Караткевіча.

📚 Гэта сапраўдны шэдэўр беларускай літаратуры, поўны містыкі, трагічнага кахання і легендаў. У аудыя варыянце твор раскрываецца яшчэ больш эмацыйна.

Захапляльны голас Алега Гарбуза робіць гісторыю жывой і атмасфернай. Вы адчуеце сябе часткай апавядання, быццам апынуліся ў туманных балотах разам з галоўным героем і паглыбіцеся ў беларускую культуру і міфалогію.

📹 Таемны свет Караткевіча натхніў Валерыя Рубінчыка зрабіць фільм "Дзікае паляванне караля Стаха" (1980), які спалучае элементы фольк-хорару і звышнатуральнай дэтэктыўнай гісторыі. Фільм настолькі адметны, што ў 2024 амерыканская кампанія Deaf Crocodile Films у супрацоўніцтвe з DiabolikDVD, аднавіла рэжысерскую версію фільма.

🎧 Cлухайце арыгінальную гісторыю па спасылцы.
📺 І глядзіце фільм, які па праве ўвайшоў у сусветную калекцыю лепшых узораў жанру


🏛️ Музей гісторыі рэлігіі запрашае на праграму

"Пратэстанты: гісторыя і сучаснасць"

Даведайцеся пра 13 напрамкаў пратэстантызму, іх ролю ў гісторыі і сучасным жыцці Беларусі!

Што вас чакае:
✅ Экскурсія ў Музеі гісторыі рэлігіі:
Хто такія пратэстанты, як яны з'явіліся на нашых землях і чаму ў іх храмах няма абразоў?

✅ Гісторыя Лютэранскай кірхі Святога Яна:
Адзіная дзейная лютэранская царква Беларусі – адкрыйце яе таямніцы!

✅ Сустрэча з пастарам:
Што сёння адбываецца ў евангелічна-лютэранскай суполцы Гродна? Спытайце пра гэта з першых вуснаў.

✅ Міні-канцэрт арганнай музыкі:
Класічныя шэдэўры ў жывым выкананні на аргане, які зачароўвае гучаннем.

📅 Калі: 24 лістапада, 10:15
💰 Кошт: 25 рублёў з чалавека
✏️ Запісвайцеся праз паведамленні @muzej.by


Цёплы майстар-клас!

Таццяна Валошчык запрашае дзяцей 9+ і дарослых да ўдзелу ў майстар-класе і прапануе вышыць з фетра брошку "ДОМ"

✨ Дом — гэта месца, дзе цяпло, утульна і бяспечна, дзе побач блізкія, якія заўсёды зразумеюць і абдымуць.

Усе матэрыялы ўжо ўключаны, прыходзьце толькі з добрым настроем! Зрабіце сваімі рукамі ўпрыгожанне, што сагрэе сэрца.

📅 Калі: 23 лістапада (субота)
🕒 Час: 15:30 – 17:30
📍 Дзе: вул. Савецкая, 17
👛 Кошт: 30 рублёў
🔗Падрабязней @arnicaflowers


Яшчэ не прыдумалі, чым заняцца ў гэты халодны лістападаўскі вечар?

Ужо сёння канцэрт калектыва аўтарскай песні Аўторак! Гэта магчымасць акунуцца ў атмасферу цёплай лірыкі, душэўных мелодый і сапраўднай творчасці.

🗓️ Калі: 22 лістапада
🕰️ 19.00
📍 Канцэртная заля, вул. Дзяржынскага, 1
👛 Уваход 9 рублёў


☕Кава суправаджае нас штодня, але ці задумваліся вы, як гэты напой стаў часткай нашай культуры?

На сустрэчы вы даведаецеся:

Як і калі кава з’явілася ў нашых продкаў;
Якую каву пілі ў каралеўскіх дварах і ў сялянскіх хатах;
Што такое "Кофейный напиток" і як ён звязаны з гісторыяй кавы.

У праграме: гістарычны экскурс, дэгустацыя цікавых гатункаў кавы і жывая размова з даследчыкам гісторыі кавы — Паўлам Булатам (кандыдат гістарычных навук).

📅 22 лістапада, пятніца, Гродна
🕰️ 19.00
💰 Кошт: 20 руб.
❕ Колькасць месцаў абмежаваная!
✏️ Запіс праз дырэкт @cudounia


🎇️СВЯТА ЛІХТАРЫКАЎ для дзяцей 5-7 гадоў

✨Лістапад — месяц, калі хутка цямнее, а залатыя восеньскія фарбы знікаюць. Неба нізкае і шэрае, таму так хочацца напоўніць гэты час утульнасцю і цяплом.

️ Калі свет навокал цямнее, прыходзіць час запальваць святло ўнутры сябе і бачыць агеньчык у сябра.
@arnicaflowers запрашае 22 лістапада на свята ліхтарыкаў

☘️Што вас чакае:
- цёплае кола удзельнікаў
- спектакль, творчасць
- гульні, песні, карагод

✨️Гэта свята пра ўнутраны свет і цеплыню, якія так патрэбны ў доўгія восеньскія і зімовыя месяцы.
Дакраніцеся да гэтага чароўнага свята разам

🗓️ 22 лістапада, пятніца
🕰️ 17:00 - 18:30
📍 вул. Мітрапаліта Філарэта, 5 (раней — пачатак вуліцы Горкага)
🔗 Падрабязней @arnicaflowers


🎨 Заняткі па маляванні для дзяцей 2024/25 🎨

Хочаце раскрыць творчы патэнцыял вашага дзіцяці?Дапамагчы яму раскрыць свой талент і і атрымаць асалоду ад творчасці!? 🌈✨
@obukhovichgalina запрашае дашкольнікаў і школьнікаў на займальныя заняткі па маляванні! 🌟

📅 Расклад заняткаў:

Аўторак: 17:30–19:00 (6+, школьнікі)
Серада: 18:00–19:30 (4–6 гадоў, дашкольнікі)
Чацвер: 18:00–19:00 (4–6 гадоў, дашкольнікі)
Пятніца: 17:30–19:00 (9+, школьнікі)
Субота:
11:00–12:30 (6+, школьнікі)
13:30–15:00 (9+, школьнікі)
16:30–18:00 (4–6 гадоў, дашкольнікі)

💵 Умовы аплаты:
Абанемент (4 заняткі): 70 р.
Разавы занятак: 20 р.
Скідка для другой запісанай дзіцяці ў сям’і: 10% на другі абанемент.

📲 Спосабы аплаты: наяўныя, мабільны банкінг (QR-код), ЕРІП

🖌️ Усе матэрыялы для заняткаў прадастаўляюцца. Заняткі праходзяць 1 раз на тыдзень.

✏️ Пытанні пра наяўнасць месцаў задавайце ў дырэкт: @obukhovichgalina


Віртуальны ўніверсітэт запрашае на лекцыю “Мікразеляніна: карысць і вырошчванне ў горадзе” 🌱

Даведайцеся:

- Што такое мікразеляніна і чаму яна папулярная
- Як стварыць “гарадскі сад” на падваконні
- Якія віды зеляніны лёгка вырошчваць дома

Эксперт Яўген Калач раскажа, як стаць мікрафермерам і атрымліваць карысную зеляніну круглы год!

📅 Калі: 21 лістапада
⏰ Час: 19:00 (менскі час)
🔗 Рэгістрацыя па спасылцы


З 18 па 22 лістапада ў межах International Education Week для выкладчыкаў англійскай мовы будзе праводзіцца серыя вебінараў:

ВTEACHING ENGLISH(ES) FOR REAL-WORLD GLOBAL COMMUNICATION | 19 лістапада, 18:00
Д-р Рэйчэл Тончэлі распавядзе пра інклюзіўныя падыходы да World Englishes.

STRENGTHENING RESILIENCE IN THE CLASSROOM: BUILDING MENTAL AND EMOTIONAL STRENGTH IN STUDENTS | 21 лістапада, 17:00
Джоанна Спайс падзеліцца тэхнікамі для развіцця псіхалагічнай устойлівасці ў класе.

WHY DO WE HAVE TO LEARN THIS?: PREPARING STUDENTS FOR THE FUTURE WORKFORCE | 21 лістапада, 19:00
Сьюзан Гут пакажа, як звязаць урокі з кар’ернымі мэтамі.

DEVELOPING PURPOSE AND MEANING-MAKING WITH YOUR STUDENTS | 22 лістапада, 18:00
Д-р Марк Лейн-Холберт прапануе інструменты для асабістага росту навучэнцаў.

CO-EVOLVING TEACHING PRACTICES IN THE AI AGE | 22 лістапада, 20:00
Д-р Жасмін Коўін распавядзе пра сінергію чалавека і штучнага інтэлекту.

👀 Глядзіце трансляцыі на Facebook-старонцы ці Youtube-канале: AMC Minsk.


Гарадская бібліятэка імя Карскага запрашае на экскурсію "Новая гісторыя старога дома".

Як вядома, сяння гарадская бібліятэка месціцца ў будынку павятовага банка, пабудаванага ў 1931 годзе. Гэты будынак з’яўляецца адметным помнікам міжваеннай архітэктуры, які спалучае элементы мадэрнізму і неакласіцызму.

21 лістапада вас чакаюць, каб раскрыць свае тайны, бібліятэчныя залі з высокімі столямі, сапраўднае кніжнае сховішча, заблытаныя лабірынты і сакрэтныя хады.

🗓 21 лістапада
🕰 17:15
📍 Гарадская бібліятэка, вул Карбышава 17.
☎️ Запіс на экскурсію абавязковы: 71-89-54


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
📚 Кніжны анлайн-клуб! Навіна для тых, хто любіцб чытаць і абмяркоўваць.

📖 На "сходцы" кніжнага клуба будзе абмяркоўвацца кніга Францішка Аляхновіча "У капцюрох ГПУ". У кнізе аўтар расказвае пра сваё жыццё пасля прыбыцця ў БССР. Беларускі драматург і тэатразнавец Францішак Аляхновіч (1888-1944) адным з першых у сусветнай літаратуры, за чвэрць стагоддзя да Салжаніцына, апісаў жахі бальшавіцкага ГУЛАГа.

🗓️ 4 снежня
⏰ 21:00
🖋️ сустрэча адбудзецца ў чаце @bookclub_tbm
📕 прачытаць кнігу можна па спасылцы тут


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Геаграфія для 7-га класа разам з Маляванычам

У відэа ўроках курса "Геаграфія. Мацерыкі і акіяны"вы знойдзеце даступна выкладзены школьны матэрыял, інтэрактыўныя карты па геаграфіі, відэа замалёўкі, цікавыя факты пра мацерыкі і акіяны нашай планеты.

💻 глядзець па спасылцы тут

Геаграфія з Маляванычам - гэта:
🔺️ па-беларуску
🔹️ з зорным вядоўцам - Маляванычам
🔸️у відэафармаце.


Таццяна Валошчык запрашае дзетак на майстар клас - фетравая падвеска "Птушкі" 🕊️

🗓️ 16 лістапада
⏰ 15:30 - 18:00
📍 вул. Савецкая,17
💰 35 рублёў (матэрыялы і нарыхтоўкі ўключаны)
👧👦 8+
🖋️ запіс праз асабістыя паведамленні тут

Што чакае ўдзельнікаў:

- шарыкі ў тэхніцы мокрага валяння;
- шыццё птушкі з фетру;
- вышыванне невялікага расліннага арнаменту.

✨️ ️Што будзе выкарысана:
Поўсць для валяння
Фетр
Іголка
Нітка
Пацеркі
Творчасць і фантазія


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Гродзенская абласная навуковая бібліятэка ім. Я.Ф. Карскага запрашае на аглядную лекцыю па горадзе "Знаёмы незнаёмы Гродна 1.2"

🗓️ 17 лістапада
⏰ 12:00
📍 вул. Карбышава, 17 - Каложская царква
💰 10 рублёў (аплата праз ЕРИП)
🖋️ запіс толькі па нумары 71-89-54

Падчас шпацыру вы даведаецеся:
- дзе і калі ў Гродна з'явіліся першыя кінатэатры,
- якая плошча змяніла 8 назваў ,
- у якой школе вучням перад заняткамі давалі булачку і малако
- і якія сакрэты мае Замкавая гара.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Музеі гісторыі Гарадніцы запрашае на выставу “Белая дарога” (традыцыйны тэкстыль Панямоння першай паловы ХХ ст.).

🗓️ з 16 лістапада (акрамя панядзелка)
⏰ з 10:00 - 18:00
📍 вул. Элізы Ажэшкі, 37
📞 дадатковая інфармацыя па нумары 620993

❄️ У экспазіцыі выставы, створанай на аснове фондавых калекцый музея, будуць прадстаўлены выключна белага колеру абрусы, ручнікі, посцілкі, фіранкі, падзоры, сурвэткі, карункі, наміткі, кашулі, фартухі.

⚫️ Белы колер шырока прымяняўся ў беларускім народным тэкстылі і з’яўляўся сімвалам чысціні і святасці.

⚫️ Сярод экспанатаў – тканыя вырабы, створаныя ў тэхніцы белаўзорыстага ткацтва майстрамі Г.П.Лянцэвіч і Т.П.Малец (Лідскі раён, 1920 – 1940-я гг.).


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Платформа Coursera прапаноўвае шырокі выбар анлайн-курсаў на самыя розныя тэмы. Курсы дазваляюць атрымаць базавыя навыкі ў такіх галінах, як праграмаванне, аналіз дадзенных і ціфравы маркетынг.

Пашырайце свае веды і ўдасканальвайце навыкі без якіх-небудзь фінансавых абавязацельстваў.

❗ Пераканацца ў тым, што курс бясплатны, можна па метцы "бясплатна" пры выбары курса.
💻 выбраць курс можна па спасылцы тут


Воркшоп #IamRemarkable

🎯 Як перастаць баяцца казаць пра свае дасягненні?

На варкшопе, які правядзе SAP кансультантка і спецыялістка па камунікацыях Ксенія Мартуль можна будзе:

- Даведацца, як прызнанне сваіх дасягненняў уплывае на прафесійнае развіццё
- Вызначыць, што перашкаджае адкрыта гаварыць пра поспехі
- Папрактыкаваць навыкі самапрэзентацыі ў разнастайных жыццёвых сітуацыях

🗓️ 13 лістапада
⏱️ 13.00
✏️ Абавязковы запіс па спасылцы


Віртуальны Універсітэт запрашае на курс, прысвечаны жыццю і творчасці Уладзіміра Караткевіча!

🗓️ 12, 14 і 19 лістапада
⏰ 19:00
👨‍🦰 аўтар курсу - Васіль Дранько-Майсюк
💻 падрабязнасці і рэгістрацыя па спасылцы тут (да 11 лістапада)

Падчас курсу вы даведаецеся:
- як юнак з рускамоўнай сям’і прыйшоў да беларускай літаратуры;
- што натхняла пісьменніка;
- якія крызісы ён пераадолеў у Маскве і як яму ўдавалася абыходзіць цэнзуру, адстойваючы сваё права на праўду;
- чаму Караткевіч не любіў, калі яго называлі рамантыкам,
- і як творчасць адлюстроўвала цяжкасці часу, у якім ён жыў.

А таксама будзе ісці размова пра такія шэдэўры, як «Дзікае паляванне караля Стаха» і «Каласы пад сярпом тваім», захапляльныя гісторыі і ўнікальны погляд на літаратурную спадчыну пісьменніка.

Показано 20 последних публикаций.