Зьнікненьне сьпікаркі КР у любым выпадку адаб'ецца на Паўлу Латушку.
Не пасьпеў ён паведаміць нешта няўцямна пра яе зьнікненьне і заяву ў паліцыю з намёкам на тое, што яе выкралі, як яго пачало абвяргаць "медыя", знакамітае сваімі інсайдамі ад крыніцаў у Беларусі.
То бок Анжаліка Мельнікава зьехала сама і дабравольна. Нават, калі гэта адпачынак з поўным адключэньнем ад рэчаіснасьці, то Павал Латушка ня ведае, дзе ягоная бліжэйшая ва ўсіх сэнсах паплечніца 24/7. Больш за тое, ён такі уважлівы кавалер, што не паклапаціўся аб тым, каб спраўдзіць стан здароўя, калі яна "захварэла".
Калі ж Анжаліка зьявіцца на беларускім тэлебачаньні, будзе зусім кепска. Тут можна будзе здымаць серыял пра ўнутраны жабагадзюкінг, грошы, каханьне і харасмэнт.
І зноў ніхто не панясе адказнасьці, нават палітычнай.