19.04 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ДА ВЫТОКАЎ ТУРАЎСКАГА КНЯСТВА"!
Маршрут: Слуцк – Тураў – Ленін – Салігорскія тэрыконы (≈550 км)
У СЛУЦКУ вас чакаюць два найцікавых музея – слуцкіх паясоў і краязнаўчы, а ў ТУРАВЕ мы пабачым знакамітыя "растучыя" зь зямлі крыжы, падмуркі царквы ХІІ ст., старажытную Ўсіхсьвяцкую царкву, наведаем краязнаўчы музей і фірмовую краму «BONFESTO». У вёсцы ЛЕНІН на габрэйскіх могілках захаваліся адзіныя ў краіне драўляныя мацэвы, а само мястэчка мае сваю назву ажно з 1568 року (ад слова "ленная" зямля). Кажуць, сам Уладзімер Іліч узяў свой псеўданім ад тутэйшых габрэяў-ленінцаў! Напрыканцы ж нашага падарожжа мы паляцім аглядаць марсіянскія пейзажы, што былі створаны прыродай і рукамі чалавека – знакамітыя САЛІГОРСКІЯ ТЭРЫКОНЫ!
АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.
Кошт – 140 руб. У кошт уваходзіць наведваньне і экскурсійнае абслугоўваньне ў музеях Слуцку і Турава. Аплата за тур – у аўтобусе.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 19.04 Тураў. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя"
На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.
Сустракаемся ў 06.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).
У Мінск вяртаемся пасьля 20.00