13.04 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД (18+)"!
Маршрут: вул. Камсамольская – вул. Няміга – пл. Свабоды – Аляксандраўскі сквер – парк Горкага. Адлегласьць: 3179 крокаў
Вас чакаюць незвычайныя і пікантныя гісторыі з таемнага жыцьця дарэвалюцыйнага Мінску! Мы пачнем з экзатычнай кандытарскай, у якой наведнікі адчувалі пах Басфору, і дзе за кубкам кавы гарталі старонкі тагачасных газет, ад якіх прыстойныя паненкі чырванелі! Далей мы апынемся перад самым вялікім у горадзе бардэлем! Якія таямніцы ён у сабе хавае? Адказы будуць! А хочаце, пакажу вам сьмешны рахунак з рэстарацыі, альбо распавяду скандальныя гісторыі, што здарыліся ў Аляксандраўскім скверы? Ці мо порцыю апошніх чутак і плётак жадаеце? Дык тое ёсьць у мяне! Галава кругам? Ну то хадзем праветрым яе на алеях Губернатарскага саду, але і тут то Алея каханьня, то гімназісты палююць на гімназістак, а яшчэ побач вядомая на ўвесь горад вуліца! Карацей, выдыхнуць будзе няма калі! Наш непрыстойны праменад 18+ пачынаецца! Вы з намі?..
Кошт – 20 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 13.04 Непрыстойны праменад. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
Сустракаемся ў 16.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (46 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 250 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!