20.10 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "ПАДАРОЖЖА Ў МІНУЛЫЯ СТАГОДЗЬДЗІ"!
Маршрут: Музычны тэатар – Паўночны зав. – вул. Калектарная – вул. Мясьнікова – пл. Незалежнасьці. Адлегласьць: 4370 крокаў
Гэтая экскурсія пазнаёміць вас з таямніцамі і цікавосткамі старажытнага ды сучаснага Мінску. Вас чакаюць Паўночны завулак і стары кіркут, месца бітвы на рацэ Нямізе і ўспамін пра Казанскую царкву. Мы пройдзем Каралеўскім шляхам, зірнем на былую Захар'еўскую, паспрабуем разгадаць таямніцы Дому ўраду і помніка Леніну, а яшчэ вы пачуеце цікавую гісторыю пра раззлаванага жаніха і Альберта Эйнштэйна – мінчука і выкладчыка БДУ!
Кошт – 20 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 20.10 Падарожжа! Нас х чалавек. Прозьвішча і імя"
Сустракаемся ў 14.30. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (41 аўтарскі маршрут на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт для групы да 15 чалавек – 200 руб., ад 15 да 30 чалавек – 250 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!