Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі


Гео и язык канала: Беларусь, Русский
Категория: Право


Мэта: зафіксаваць максімум выпадкаў катаванняў у Беларусі і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.
▪️Афіцыйны акаўнт для сувязі: @ICITB2020_contact
▪️Пошта: contact@torturesbelarus2020.org
▪️Сайт: https://torturesbelarus2020.org

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Русский
Категория
Право
Статистика
Фильтр публикаций


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Мы, беларусы, вымушаны пакідаць свае дамы не толькі дзеля бяспекі, але і каб працягваць змагацца за свабоду.

Рэжым забірае, знішчае нашу Радзіму, прымушаючы шукаць прытулак у іншых краінах.

Але нават у выгнанні мы не павінны забываць пра Беларусь і працягваць барацьбу.


У Беларусі любая "адметнасць" стала прычынай для рэпрэсій і гвалту. Татуіроўкі, каляровыя валасы, нефармальнае адзенне ці намёк на прыналежнасць да ЛГБТ+ становяцца інструментам ціску.

⚙️ Рэжым выкарыстоўвае "традыцыйныя каштоўнасці", каб кляйміць людзей як "не такіх". Іх супрацьпастаўляюць выдуманаму вобразу "правільных" прыхільнікаў улады.

👕 Пасля затрымання людзей прымушаюць распранацца, разглядаюць татуіроўкі, патрабуюць растлумачыць іх значэнне. Тых, у каго незвычайны стыль ці колер валасоў, абражаюць, насміхаюцца і пагражаюць гвалтам.

📹 Карнікі здымаюць "пакаянныя" відэа, выстаўляючы асабістае жыццё затрыманых напаказ. Іх прымушаюць ачарніць саміх сябе, ціснучы маральна і фізічна.

🏳️‍🌈 Асабліва жорсткія метады ўжываюцца супраць тых, каго падазраюць у дачыненні да ЛГБТК+ супольнасці. Іх дапытваюць, ганьбяць, пагражаюць сексуалізаваным гвалтам, выкарыстоўваючы асабістае жыццё як сродак псіхалагічнага ціску. Падрабязней прачытаць пра сітуацыю ЛГБТК+ супольнасцю ў Беларусі можна тут.

✊ Гэтыя рэпрэсіі — не абарона "традыцыйных" каштоўнасцяў, а цынічны спосаб рэжыму раздзяліць людзей і пасеяць страх. Падзел на "правільных" і "няправільных" патрэбны ўладам, каб знішчыць свабоду і прыглушыць іншадумства. Але менавіта нашай салідарнасці і адмовы паддавацца гэтаму ціску яны баяцца больш за ўсё.

Не дазволім ім адабраць права быць сабой.


Жыццё беларусаў пасля пратэстаў 2020 года падзялілася на "да" і "пасля".

Для многіх "перыяд яднання" ператварыўся ў шэраг кашмараў. Пакуты, прыніжэнні, бясконцыя затрыманні і рэпрэсіі — усё гэта пакінула глыбокія раны, якія не загойваюцца да гэтага часу.

Людзі, якія выходзілі на вуліцы, верылі ў справядлівасць. Але што значыць справядлівасць для тых, хто прайшоў праз гвалт? Гэта пакаранне вінаватых ці магчымасць зноў адчуваць сябе ў бяспецы?

Пра тое, як ахвяры катаванняў і/ці жорсткага абыходжання ўспрымаюць справядлівасць, вы можаце прачытаць у нашым дакладзе.

У ім сабраныя рэальныя гісторыі людзей, іх перажыванні і чаканні ад грамадства і сістэмы. Гэты даклад — не толькі пра боль, але і пра надзею: на змены і на аднаўленне.


40 гадоў барацьбы супраць катаванняў

10 снежня 1984 года Генеральная Асамблея ААН прыняла Канвенцыю супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці зневажальных відаў абыходжання і пакарання. Гэты дакумент стаў важным крокам у абароне правоў чалавека.

⚖️ Што змянілася за 40 гадоў?
Канвенцыя аб’яднала 174 краіны, абавязаўшы іх прадухіляць катаванні і абараняць ахвяраў. Былі створаны міжнародныя механізмы кантролю, такія як Камітэт супраць катаванняў. Аднак шлях яшчэ не завершаны. У Беларусі, нягледзячы на міжнародныя абавязацельствы, катаванні застаюцца сістэмнай праблемай. Тысячы людзей пацярпелі ад жорсткага абыходжання, а вінаватыя пазбягаюць адказнасці.

📕Чаму важна памятаць?
Кожнае дзеянне, накіраванае супраць катаванняў — гэта крок да больш справядлівага грамадства. Толькі дзякуючы вашай падтрымцы і публічнасці мы можам наблізіць момант, калі правы чалавека стануць прыярытэтам для ўсіх.

📢 Далучайцеся да барацьбы!
Падзяліцеся гэтым пастом, каб прыцягнуць увагу да праблемы. Разам мы пераможам


Жыццё ў калоніі пакідае глыбокі і балючы след. Псіхалагічныя траўмы, разбурэнне здароўя і пастаянная барацьба за элементарныя ўмовы становяцца часткай будняў зняволеных.

Што адбываецца з чалавекам пасля вызвалення і з якімі праблемамі ён сутыкаецца? Як месяцы, праведзеныя ў зняволенні, ператвараецца ў гады цяжкай рэабілітацыі?


Чытайце пра гэта падрабязней на картках.


У Беларусі становішча людзей з інваліднасцю за кратамі застаецца трывожным і яскрава ілюструе праблемы сістэмы. Паводле праваабаронцаў, сярод палітвязняў не менш за 16 чалавек з інваліднасцю.

Аднак гэта толькі бачная частка сітуацыі: многія выпадкі альбо не трапляюць у поле зроку грамадскасці, альбо наўмысна хаваюцца ўладамі.

Што зараз адбываецца з людзьмі з інваліднасцю ў беларускіх турмах і калоніях? Як іх абмяжоўваюць у правах і доступе да медычнай дапамогі? Як карнікі сваёй абыякавасцю прыводзяць да смерці людзей?

Чытайце на картках!


Выступ Вікторыі Фёдаравай на "The Belarus Situation at the ICC"

Вікторыя Фёдарава выступіла на мерапрыемстве "The Belarus Situation at the ICC", якое адбылося сёння, 2 снежня 2024 года, у рамках 23-й Асамблеі дзяржаў-удзельніц Міжнароднага крымінальнага суду ў Гаазе.

На дыскусіі Вікторыя прадставіла працу Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі, надаючы ўвагу важнасці ўдзелу ахвяр у міжнародных працэсах і зборы доказаў.

На мерапрыемстве таксама абмяркоўваліся злачынствы супраць чалавечнасці, уключаючы дэпартацыю і пераследы, учыненыя беларускімі ўладамі супраць грамадзянскіх асоб з 2020 года. Эксперты разгледзелі юрысдыкцыю Міжнароднага крымінальнага суду, ролю Літвы ў перадачы сітуацыі ў Беларусі на разгляд МКС і неабходнасць падтрымкі з боку трэціх краін.

Удзел у такіх дыскусіях дазваляе нам не толькі данесці праблему на міжнародным узроўні, але і актыўна ўплываць на працэс прыцягнення вінаватых да адказнасці.


Репост из: Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі
Пасля падзей 2020 года рэпрэсіі ў Беларусі не абмяжоўваюцца затрыманнямі і судамі. Яны прыйшлі ў паўсядзённае жыццё: на працоўныя месцы, у суразмовы, у аб’явы пра вакансіі.

Сотні людзей трапілі ў "чорныя спісы" толькі за сваю пазіцыю.

Улады хочуць зламаць нас страхам і ізаляцыяй. Але салідарнасць беларусаў мацнейшая за іх метады.

Разам мы ствараем сістэму ўзаемадапамогі, каб ніхто не застаўся адзін.


Репост из: Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі
Сёння споўнілася 1000 дзён з пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Гэта не толькі барацьба Украіны, але і барацьба беларусаў, якія адмовіліся маўчаць і працягваюць супрацьстаяць расійскай агрэсіі. Мы памятаем тых, хто выступіў за свабоду і незалежнасць Украіны і Беларусі, нягледзячы на жорсткія рэпрэсіі.

🇺🇦 Беларусы, якія падтрымліваюць Украіну, ваююць у палку імя Кастуся Каліноўскага, рызыкуючы сваім жыццём. Рэпрэсіі супраць добраахвотнікаў, іх сем'яў і падтрымліваючых іх людзей не спыняюцца. Мы бачым жорсткія затрыманні, пагрозы і шантаж, вобшукі з пагромамі і пагрозы арыштам.

💥 Рэйкавыя партызаны, якія адважна дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі, затарможвалі наступ ворага, рызыкуючы сваімі жыццямі. Іх катавалі ў сценах РУУС, у іх стралялі пры затрыманні, іх агульны прысуд склаў амаль 200 гадоў пазбаўлення волі.

🖤 Тыя, хто выйшаў на вуліцы, каб выказаць сваю салідарнасць, хто адпраўляў дабрачынныя сродкі, падтрымліваў украінскіх вайсковых ці проста казаў праўду, падвергліся жорсткім пераследам. Многія былі арыштаваныя, збітыя, іх сем'і таксама былі рэпрэсаваны.

Гэта не проста рэпрэсіі — гэта спроба знішчыць любое праяўленне салідарнасці і чалавечнасці. Але, нягледзячы на ўсё, падтрымка Украіны не знікае. Беларусы не маўчаць, нават пад пагрозай смерці. З кожным днём, нягледзячы на ўсё, наша барацьба працягваецца. Мы абавязаны казаць пра гэта.


Репост из: Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі
📅12 лістапада 2020 года быў забіты Раман Бандарэнка.

📖Гісторыю гэтага чалавека ведае і памятае кожны беларус. Але трагедыя Рамана Бандарэнкі — гэта не толькі гісторыя пра бязлітасны гвалт, але і яскравы прыклад таго, як адсутнасць незалежнай судовай сістэмы можа дазволіць злачынцам пазбегнуць правасуддзя.

🔍Даўно вядома, хто вінаваты ў гібелі Рамана. Імёны тых, хто датычны да яго забойства, даўно сталі публічнымі, але яны да гэтага часу застаюцца пад абаронай рэжыму. Чаму? Таму што ў умовах рэпрэсій улада мае магчымасць хаваць сапраўдных вінаватых і перашкаджаць любому працэсу, які мог бы прывесці іх да адказнасці.

⚖️Незалежны суд не проста выносіць прысуды. Гэта ключавая гарантыя таго, што ўлада не можа маніпуляваць правасуддзем і абараняць тых, хто чыніць гвалт. У выпадку з Раманам Бандарэнкам мы бачым, як судовая сістэма, замест таго каб быць незалежнай і справядлівай, стала інструментам для пакрыцця злачынцаў.

⚡️Для таго каб вінаватыя панеслі адказнасць, трэба аднавіць незалежнасць судовай сістэмы, забяспечыць яе непрадузятасць і абарону ад палітычнага ўплыву. Пакуль гэтага не адбудзецца, падобныя трагедыі будуць паўтарацца.

Адказныя за забойства Рамана павінны панесці пакаранне. І мы не спынімся, пакуль тыя, хто датычны да гэтага зверства, свабодна разгульваюць па вуліцам.


Репост из: Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі
Ахвяры рэпрэсій і гвалту сутыкаюцца не толькі з фізічнымі, але і з глыбокімі эмацыянальнымі траўмамі, якія могуць пераследаваць іх доўгія гады. Важна памятаць: заўсёды існуе дапамога, якая можа палегчыць гэты стан і дапамагчы аднавіцца.

💡 Першая дапамога пры вострым стрэсе: Калі чалавек толькі што сутыкнуўся з гвалтам, яму трэба паспрабаваць знайсці бяспечнае месца і дазволіць сабе выказаць эмоцыі — плакаць, размаўляць з блізкімі або сябрамі, якія заўсёды падтрымаюць. Дыхаць глыбей і павольней, каб знізіць трывожнасць.

⚠️ Сімптомы, якія могуць з’явіцца пасля траўмы: Трывожныя сны, успаміны пра здарэнне, нечаканыя ўспышкі гневу або страху — усё гэта нармальныя рэакцыі на ненармальныя абставіны. Гэта рэакцыі псіхікі на стрэс.

👩‍⚕️ Калі варта звярнуцца да спецыяліста: Калі ўспаміны пра здарэнне не адпускаюць і перашкаджаюць жыць, трэба звярнуцца да псіхолага або псіхатэрапеўта. Праца з прафесіяналам можа дапамагчы прапрацаваць траўму і вярнуць кантроль над сваім жыццём.

🌱 Практыкі для самадапамогі: Медытацыя, дыхальныя практыкаванні, вядзенне дзённіка — гэтыя метады дапамагаюць знізіць узровень трывожнасці і здабыць спакой. Такія практыкі трэба ўвесці ў паўсядзённую рутыну, каб падтрымліваць сябе.

Памятайце, што аднаўленне пасля траўмы — гэта працэс, які патрабуе часу. Будзьце далікатныя і не саромейцеся прапаноўваць сваю дапамогу блізкім.


Репост из: Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі
У Беларусі ўжо пачаўся збор подпісаў для вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты. Але мы ўсё яшчэ памятаем, як удзел у кампаніі можа абярнуцца турэмнымі тэрмінамі для тых, хто проста хоча перамен.

Марыя Калеснікава, член штаба Віктара Бабарыкі, і Максім Знак, адвакат і актывіст, далучыліся да выбарчай кампаніі з надзеяй на сумленныя выбары. Яны сталі сімваламі мірнага пратэсту і сілы духу.

За гэта Калеснікавай прысудзілі 11 гадоў зняволення, а Знаку — 10. Ім інкрымінавалі "змову з мэтай захопу ўлады", але на самой справе іх "віна" — у падтрымцы альтэрнатыўных кандыдатаў і права народа на выбар.

Такія павароты жыцця даказваюць, што ўдзел у выбарах у Беларусі — не проста грамадзянскі абавязак, а ўчынак, які патрабуе смеласці. Кожны дзень мы ўзгадваем тых, хто апынуўся за кратамі за сваё імкненне да лепшай будучыні, і робім усё магчымае, каб яны хутчэй выйшлі на свабоду.



Показано 13 последних публикаций.