Набліжаюцца Каляды — адно з найстаражытнейшых і найбольш шанаваных святаў у Беларусі, якое злучае дахрысціянскія і хрысціянскія традыцыі.
Хочам вам распавесці пра гэтае тысячагадовае свята і як яго адзначалі шматлікія пакаленні беларусаў.
Каляды прыпадаюць на час зімовага сонцастаяння і вітаюць нараджэнне новага сонца, сымбалізуючы перамогу святла над цемрай. З прыходам на Беларусь хрысціянства Каляды сталі прымеркаваныя да свята Раства.
А вось само слова "Каляды" мае некалькі версій паходжання. Паводле адной, назва паходзіць ад лацінскага "calendae" (першы дзень месяца), іншая версія звязвае назву з "колам", сімвалізуючы сонца і яго цыклічны рух.
Традыцыйна Каляды пачыналіся 24 снежня (6 студзеня па старым стылі) і працягваліся да 6 студзеня (19 студзеня). Гэты перыяд, вядомы як "Святыя вечары", лічыўся асабліва спрыяльным для розных абрадаў і варажбы.
Без чаго не абыходзілася гэтая свята:
◾️Куцця. Каша з ячменю або пшаніцы запраўленая мёдам і макам і першая страва святочнага стала.
◾️Калядаванне. Моладзь пераапраналася ў маскі казы, мядзведзя, бусла ці цыгана і хадзіла па хатах з песнямі і танцамі. Адмовіць калядоўшчыкам лічылася дрэнным знакам, здольным наклікаць нягоды.
◾️Шчадрэц. На Шчадрэц (14 студзеня) выбіралі самую прыгожую дзяўчыну — "шчодру", упрыгожвалі яе вянком і з песнямі хадзілі па вёсцы. Гэта сімвалізавала ўрадлівасць і дастатак у новым годзе.
◾️Варажба. Асабліва папулярная была варажба сярод дзяўчат. Лічылася, што ў гэты час межы паміж светамі размываюцца, што дазваляе зазірнуць у будучыню.
Каляды былі любімым святам не толькі простых людзей, але таксама шляхты і нават магнатэрыі, якія адзначалі яго з асаблівым размахам. Напрыклад, на Каляды магнацкі род Радзівілаў у Нясвіжы ладзіў паляванні у якіх маглі браць удзел да трох тысяч чалавек. А на калядныя гульбішчы ў 1780 года ў Нясвіж прывезлі з Рыгі 1500 бутэлек шампанскага, 300 рэйнскага віна, 200 бургундскага, 100 араку, тры бочкі англійскага піва, 1000 фунтаў васковых свечак, 10 бочак пораху для феерверкаў, 15 бочак свежых і марынаваных вустрыц, цэнтнеры перцу, імбіру, карэнняў, мяшкі разынак і лімонаў, а таксама 800 фунтаў кавы.
Рэдакцыя «Гэта Менск, дзетка» шчыра віншуе нашых чытачоў з Калядамі, жадае магічных Святаў і Надзеі, без якой марна жыць!
#гісторыя #свята