Толькі дранікі не ўлезлі
Nevika – «Вішня»
Дзяўчаты ў белых кашулях у полі збіраюць кветкі, плятуць вянкі, стаяць у рацэ, бегаюць з бубнам вакол вогнішча. Гэта ўсё, што выдасць вам пінтэстрэст на запыт «pagan girl aesthetic». Але ці сапраўды гэта ўсё, што адлюстроўвае беларускую культуру нават у самай поп-песні?
Калі так, то нашая рэдакцыя не змагла ўразіцца новым кліпам Nevika на песню «Вішня». Мы рады, што ў нас ёсць Nevika, яна таленавітая і вельмі прадуктыўная дзяўчына, яна ўжо важная частка сучаснай беларускай музыкі. Кадры прыгожыя, але ўвесь кліп аказаўся дастаткова павярхоўным і плоскім.
Мы верым, што аўдыторыя скажа шмат добрых словаў і падзяк за чарговую прыгожую карцінку з хаштэгамі #Беларусь #беларускаямова, але для сябе мы пакідаем магчымасць сказаць, што гэта ўжо не ўзровень для артысткі. Прафесійнай здымкі ўжо недастаткова, мы жадаем бачыць глыбіню, каханне да кожнага кадра, прадуманыя дэталі (а не спробу зрабіць аўтэнтычна і забыцца зняць сучасныя завушніцы) і гісторыю, якая кране.
Парадаваў бонус у выглядзе акапэльнай «Папараць-кветкі» ў канцы кліпа. Мы адчулі энергію кожнай актрысы ў кадры, іх асалоду працэсам здымкі. Але гэта кроплі, якія мы сабралі з усяго відэа. Верым, што беларуская музыка стане багацейшай і цікавейшай з наступнымі кліпамі Вікторыі, але пакуль не можам справіцца з расчараваннем.