Юрыст Ілля Салей набыў праз аукцыён працу Марка Шагала ✨
Ілля зараз жыве ў Лондане і працуе ў Еўрапейскім банку рэканструкцыі і развіцця. У навінах ён даведаўся пра аўкцыён прац Марка Шагала і вырашыў купіць адзін з лотаў, які будзе для яго прымальным па кошце. У выніку, здабыў літаграфію Шагала, якая цяпер будзе пэўны час знаходзіцца ў музеі беларускай бібліятэкі імя Скарыны ў Лондане, але Ілля ўпэўнены, што калісьці яна ўбачыць Менск і Віцебск.
«Прыкладам для мяне быў Віктар Бабарыка. Вядома, мая пакупка не параўнальная з тым, што для беларускай культуры зрабіў Віктар Дзмітрыевіч, але гэта ўсё ж мой невялікі ўклад і мой першы крок. Думаю, Віктар Дзмітрыевіч бы ўхваліў», — сказаў Ілля
блогу «Люди».
Нагадаем, што ў 2020-м Ілля Салей быў юрыстам штаба Бабарыка і прысутнічаў на той самай сустрэчы лукашэнкі з вязнямі ў СІЗА.