Пры слове «Бабруйск» сход балюча застагнаў. Усе згаджаліся ехаць у Бабруйск хоць зараз. Бабруйск лічыўся цудоўным, высокакультурным месцам.
Ільф і Пятроў “Залатое цяля”
🦫 Адназначна, нешта ёсць у гэтым горадзе такое, што так і цягне туды, каб адгадаць ягоную таямніцу. Можа, сама назва? Альбо вось гэты сімпатычны бабёр, альбо фартэцыя?
📅 Восенню 1931 года, акурат тады, калі раман, які так любяць аматары савецкай сатыры,
«Залатое цяля» пабачыў свет, пісьменнік
Ілья Ільф наведаўся ў Беларусь.
✍️ Ён працаваў карэспандэнтам і асвятляў маштабныя вайсковыя манеўры Беларускай ваеннай акругі. У яго асабістых
«Запісных кніжках» захаваліся трапныя і іранічныя нататкі пра наш мясцовы каларыт.
💡 Так што Бабруйск у рамане з'явіўся зусім не выпадкова – аўтары выдатна разумелі, што гэта за
«высокакультурнае месца».
📚 Дарэчы, ёсць беларускі пераклад рамана
«Залатое цяля», які быў выдадзены ў 1979 годзе.