Так склалася гістарычна


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Познавательное


Падкаст заснаваны на рэальных падзеях
Сацсеткі і сайт тут https://taksklhist.mave.digital/

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Статистика
Фильтр публикаций


У суботу запісваю падкаст з Надзеяй Палтаржыцкай
Вашыя пытанні пра работу Мінскага магістрата ў 17 ст. можаце пісаць тут у каментах






Репост из: De facto. Беларуская навука
У перакладзе на беларускую мову Лявона Баршчэўскага апублікаваны «Эпас пра Гільгамеша”. Самы старажытны эпічны твор сусветнай літаратуры і адначасова самы вядомы тэкст культуры Старажытнай Месапатаміі, які ў розных моўных і сюжэтных версіях складаўся ў першай палове ІІІ — другой палове ІІ тыс. да н.э. Гэта толькі малая частка вялікай колькасці вавілонскіх эпасаў, але яна найбольш знакавая, бо мае сваю арыгінальную «пасіянарную філасофію»: спалучэнне самааналізу, моцнай жарсці і неверагоднага пачуцця авантурызму і няўрымслівасці.
Пераклад гэтага выдання выкананы збольшага паводле акадскай «нінэвійскай версіі», найбольш імаверным аўтарам якой быў заклінальнік Сін-леке-ўніні з Вавілона, які жыў каля ХІІ ст. да н. э. Дзе набыць.




Бонус. Пашпарт жонкі брата майго прадзеда Аляксандры Федыніч (складаная схема, разумею), што прыехалі сям'ёй ў Аргентыну ў 1928 годзе (у падкасце я памылілася, сказала, што яны эмігравалі ў 24 годзе)






Працяг
9. Аркадзь Шоцкі на курорце ў Мар-дель-Плата.
10. Партрэт А. Мартаса каля увахода ў архіерейскі дом.
11. Васкрасенскі храм, што быў узведзены А. Мартасам і архіерейскі дом (Буэнас-Айрэс). Фота 2010 г.
Дзякуй Сяргею Шабельцаву за матэрыял 🖤
















Паглядзіце на беларусаў Аргентыны 🇦🇷
Як вам, дарэчы, апошні выпуск пра гісторыю беларускай дыяспары ў Аргентыне? Напішыце ў каментах 👇

А тут будуць подпісы да фота
1.Фота ў арганізацыі «Беларуская Культурна-Прасветная Грамада» (1939 г.)
2. Першы ліст "Беларускага ілюстраванага календара" (Буэнас-Айрэс, 1940 г.) і размешчаная у ім "Прадмова" на беларускай мове.
3. Ідэнтыфікацыя К. Кутаса, што выехаў у Аргентыну з г. Стаўбцы. У аргентынскіх дакументах фігуруе як паляк. На другім фота -член таварыства ўзаемадапамогі "Беларускі ачаг".
4. К. Кутас ва ўкраінскім таварыстве імя Т. Шаўчэнкі на фоне сценгазеты.
5.Пячатка ў куце фота: «Беларуская бібліятэка ім. «Луцкевіча». «Lusquevich» Bs. Aires. Biblioteca Nac. Blancorusa»
6. Д. Жданеня ў беларускім таварыстве (1940-е гг.).
7. А.-Т. Садоўская ў беларускім таварыстве (пач. 1950-х гг.)
8. Пікнік за горадам: на першым плане (корміць дачку) Марыя Леонік, стаіць (1-й справа) Аляксандр Леонік. (1940-е гг.)




🇦🇷69 | Шабельцаў | Беларусы ў Аргентыне🇦🇷
Выпуск апублікаваны на ўсіх платформах для падкастаў +ютуб. Спасылка ў наступным паведамленні 👇

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук, дацэнт Сяргей Шабельцаў. Мы абмяркуем гісторыю беларускай дыяспары ў Аргентыне паводле выдання спадара Шабельцава "Белорусы в Аргентине", Вильнюс, 2022.

Што абмяркоўваем:

🧳1. Як ідэнтыфікаваць беларусаў у Аргенціне?
🧳2. Кім працавалі і чым займаліся беларусы-імігранты?
🧳3. Як беларусы стваралі свой аргентынскі дом.
🧳4. Якім чынам адбывалася акультурацыя моладзі
🧳5. Якія беларускія грамадскія арганізацыі дзейнічалі ў Аргентыне

📱Сайт, дзе можна пашукаць імігрантаў ў Аргентыну, cemla.com

Набыць кнігу можна ў Кніжнай шафе Inst. @shafa_gallery

Выпуск створаны пры падтрымцы анлайн-гіпермаркету 21vek.by .

Усе слухачы могуць скарыстацца прамакодам ДЗЯГЕЛЬ на зніжку ў 7% на ўсе тавары каталогу 😉 (акрамя і так акцыйных тавараў)


Спадзяюся, вы ўжо паслухалі выпуск 🍺68 | Прыдыбайла | У пошуках гістарычнага беларускага піва🍺
То трымайце некалькі карцінак ад @prid_brovar
1. Олаус Магнус "Апісанне паўночных народаў" . Вытворчасць соладу (зверху) і варка піва (знізу).1555 год.
2. Бровар, Кракаў 1675 год
3. Карчма, Кракаў 1679 год.
4. Саладоўня, Розныя працы на бровары Рэч Паспалітая, гравюра канца 18 ст.
5. І вішанька! Той самы рэцэпт Інфлянцкага біру з рукапіса Мікалая Млечкі, паміж 1595 і 1632 гг.

Показано 20 последних публикаций.