Свята Сонца


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Путешествия


Open Air Folk Fest

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Путешествия
Статистика
Фильтр публикаций


Нячысцікі на фэсце
Опрос
  •   бачыў(ла) каля свайго намету
  •   сустрэў(ла) русалку ў Пцічы
  •   шмат было ў Шынке
  •   я сам той яшчэ нячысцік
  •   пасля Дудуткаўскай самагонкі бачыў толькі ваверку...
54 голосов


Сабралі некаторых з купальскіх нячысцікаў, якія завіталі на "Свята Сонца 2024", ў адзін пост!😱 Як вядома, на купалле, шмат хто з ix выходзіць да людзей! Бычылі іх на фэсце?


2 месяцы прайшло з Купалля, а новыя фоткі ўсе з'яўляюцца! Шукайце сябе на здымках! https://vk.com/album659989720_303238532




Неверагодныя фоткі з магічнага вогненнага шоў на фэсце "Свята Сонца"


А яшчэ водгукi на фэст можна пакiдаць тут! https://maps.app.goo.gl/AbXf3ZBEuHWBryfP9


https://vk.com/album1246412_303241813 фота ад Аляксандра Козiка #фота #святасонца #святасонца2024


Вельмi i Вельмi вялiкi дзякуй тым, хто захоўвае нашы эмоцыi, а сам бачыць фэст праз аб'ектыў! Нашым шаноўным фатографам, якiя штогод робяць уласнымi рукамi цуд нашым вачам! I вiдэааператарам таксама! (усiх, каго злавiлi у суполкавых фота - сюды, але мы ведаем, што вас было болей!)


🚩 Паважаныя сябры! Вось і скончыўся наш конкурс водгукаў! Мы ўважліва і пяшчотна глядзелі вашымі вачыма на фестываль, які мы праводзім ужо 7 гадоў (у гэтым годзе Свята Сонца б пайшоў у школку)😁

Шмат хто з вас не першы раз прыязджае, але ў суполцы па выніках апытанкі у Telegram - 50% новых людзей, а значыцца і новых эмоцый! У гэтым годзе на наш погляд была канцэнтрацыя вяселых інтэрактываў, смачнай ежы, рамеснай вытворчасці, круты лайнап! І мы з вамі жглі полымя ва ўсю моц у прамым і пераносным сэнсе.

Усё, што адбывалася на фестывалі Свята Сонца, вы апісывалі сваімі словамі і сваімі сэрцамі. Наш фестывальны гурт вельмі ўдзячны за кожную літару, бо мы адчувалі вашу цеплыню, дабро і утульнасць. Калі б торб было 10, мы б аддалі кожнаму з вас. Але слёзы пакаціліся і 'https://t.me/sviata_sonca/275?comment=1505' rel='nofollow'>душу зашчаміла ад водгука @tishatanina . Дзякуй вам, даражэнькая, за такія словы. І хай здзейсніцца тое, што вы пажадалі. Да сустрэчы на Свята Сонца 2025. А вас мы запрашаем за "торбачкай Хапуна" да нас.

А сюрпрыз за большую колькасць падабаек (31!) атрымлівае водгук @augustina_liebert

Дзякуй усiм, хто прымаў удзел. Гэта была рэальна крута хоць і складана абраць пераможцу..! Усе вашыя водкугі, вашыя словы, вашы ўраджанні з'явяцца на нашых фестывальных рэсурсах, каб больш людзей ведалі, што такое тусіць фестывалі на Свята Сонца!!!

#святасонца2024


#святасонца2025 😜


Самае галоўнае «Дзякуй!» мы накiроўваем усiм вам, хто штогод падтрымлiвае нашу мару, нашу мэту, наш фестываль ужо 7 гадоў.

Тым, хто любiць родную культуру, шануе старадаўнiя традыцыi i нашу Беларусь. Дзякуй вялiкi за тое, што вы з намi, бо ведаеце….мы робiм гэта толькi для вас!

Да наступных сустрэч!
#святасонца2024


Вялiкi дзякуй усiм тым, хто даваў нам хлеб, смачныя квас i пiва, традыцыйныя i сучасныя стравы: нашым фудкортам, якiя нiкога не пакiнулi галодным.

Дзякуй вам вялiкi i да новых сустрэч!


А колькi цiкавостак было на рынку рамеснiкаў!? Мы ведаем, колькi сваёй душы вы укладаеце у кожны выраб, што ўпрыгожвае Купальскi фэст. Гэта сапраўдны цуд, якi захоўвае нашы беларускiя традыцыi i культуру разам з вашай душой i залатымi рукамi.

Шчыры дзякуй рамеснiкам, якiя удзельнiчалi у фэсце Свята Сонца 2024.

Разам з вашымi вырабамi госцi фестывалю захавалi у сябе добры настрой на увесь год да наступнага Свята альбо нават на дзесяцiгоддзi.

Што прыгожага вы набылi ў рамеснiкаў на Свята Сонца 2024?



Показано 14 последних публикаций.