❄️❄️❄️
Вітаю ўсіх падпісантаў!
Праз даволі вялікі перапынак вяртаюся да запісу песень. Запланаваны на бліжэйшы тыдзень восеньскія, на хрэсьбіны, лірычныя. А сёння будзе піліпаўская (мікольская). Гэта значыць, што песня гэтая спявалася падчас піліпаўскага паста (якраз сёння пачынаецца) калі пралі кудзелю. Піліпаўскія песні ужо адносяцца да зімовых. Другое вызначэнне часу - мікольская - звязана са святам Міколы Зімовага. Таму маглі называць і так і так, альбо ўвогуле "калі прадуць".