Школа відэаблогера


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Курсы и гайды


Бясплатная школа відэаблогера для беларусаў.
Бот для вашых пытанняў: @videobloger_bot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Курсы и гайды
Статистика
Фильтр публикаций


Репост из: жыццё-маліна
🙌 Вакансія SMM-рэдактара ў YouTube-каналы «жыццё-маліна» і «Загляне сонца»

У каманду YouTube-шоу «жыццё-маліна» і «Загляне сонца» патрабуецца SMM-рэдактар для вядзення супольнасці ў YouTube, а таксама сацыяльных сетак праекта ў TikTok, Facebook.

Задачы:
– напаўненне суполак праектаў «жыццё-маліна» і «Загляне сонца» ў сацыяльных сетках жывымі і яркімі пастамі (TikTok, Facebook, супольнасць у YouTube);
– пошук і вытворчасць забаўляльнага мэдыякантэнту;
– вытворчасць карцінак, мемаў, відэа і іншых відаў кантэнту;
- праца з кам'юніці іншых сяброўскіх YouTube-праектаў.

Ад вас:
– разуменне прынцыпаў працы сацыяльных сетак: Instagram, TikTok, YouTube.
– жаданне развівацца ў SMM;
– уменне працаваць з простай графікай і відэа;
– жаданне рабіць якасны прадукт для беларусаў;
– безумоўна, пісьменная беларуская і руская мовы;
– несумненна, добрае пачуццё гумару.

Для вас:
– магчымасць грунтоўна прапампаваць свае веды па SMM і тут жа прымяніць іх на практыцы на вялікую аўдыторыю;
– вялікае поле для эксперыментаў;
– крэатыўны калектыў, амбітныя задачы;
– аддаленая праца;
– сумеснае абмеркаванне выніковага памеру кампенсацыі.

❗️Рэзюмэ дасылайце на info@digitalmediahub.online з тэмай «SMM-рэдактар».


14 чэрвеня – Міжнародны дзень блогера 🎉🎊

Зычым натхнення і сіл, дасягнення мэтаў і вялікіх перамог.

Беларусам беларускае ад беларусаў ❤️


Репост из: YouTube Беларусi
Адразу два беларускіх блогера Аляксандр Чарнуха і Мікалай Хадасевіч паставілі свае праекты на паўзу 🚫

YouTube-канал «Міністэрства сепультуры» штонядзелю распавядаў беларусам пра цікавую і незвычайную беларускую музыку, якую варта паслухаць:

Сябры, важная абвестка! Міністэрства сепультуры на паўзе. Пакуль не магу сказаць дакладна, калі вернецца праект, але спадзяемся, што паўза не будзе доўгай. Дакладна пакуль буду больш пісаць у сваім тэлеграм-канале.

Падтрымаць Аляксандра Чарнуху і ягоныя праекты можна вось ➡️ тут.

YouTube-канал Hodasevich-LIVE прыпыніў сваю працу праз стомленасць ад беларускага футбола ягонага аўтара — спартыўнага журналіста Мікалая Хадасевіча.

За пять лет на канале мы и улыбались, и веселились, и грустили, и переживали, и говорили на серьёзные темы — вот готов вам сообщить, что мне нужна пауза. Я записываю последний выпуск. Я ментально устал. Чем бы мы ни занимались, мы должны это делать в удовольствие.

Спадзяемся, што блогеры хутка вернуцца ў беларускі YouTube і будуць радаваць нас крутымі гісторыямі пра футбол і музыку ў Беларусі.

Подпишись на канал ТРЭНДЫ: ПАПУЛЯРНЫЯ ВІДЭА БЕЛАРУСІ


«Кантэнт можна рабіць дастаткова танна, проста чамусьці шмат людзей пачынае арандаваць студыі, абсталяванне, людзей. І ў выніку адзін выпуск каштуе 2 000 даляраў»

«За пяць гадзін я атрымліваю адзін выпуск кантэнту, які праглядае ад 1000 да 10000 чалавек»

🎬💰 Файная лекцыя Аляксея "АйЦіБарады" Картынніка пра тое, як пачаць рабіць свой канал, колькі гэта каштуе, а таксама як гэта ўсё манетызаваць і прасоўваць.

Глядзіце цалкам па спасылцы:
➡️ https://www.youtube.com/watch?v=qDMFr9MB0kw


YouTube дае маркіроўку, створанага з дапамогай нейросетак, кантэнту ⚡️

Мера накіравана на барацьбу з фэйкавай інфармацыяй.

У бліжэйшыя некалькі месяцаў YouTube увядзе новыя правілы, каб карыстальнікі сэрвісу маглі выразна разумець, калі перад імі згенераваны ролік, а калі сапраўднае відэа.

Цяпер аўтары абавязаны самастойна маркіраваць кантэнт:
✔️ цалкам створаны нейрасеткай;
✔️ калі зменены твар і голас чалавека;
✔️ дададзена невялікая праўдападобная дэталь.

Новаўвядзенне не распаўсюджваецца на выкарыстанне рэтушы, фільтраў прыгажосці і нерэалістычны кантэнт.

❗️ Аўтары, якія не будуць выконваць новыя правілы і адмовяцца ад маркіроўкі ШІ-кантэнту, падвергнуцца штрафам. Апублікаваныя імі відэа могуць быць выдаленыя, а самі аўтары могуць быць адключаны ад манетызацыі.


UPD. YouTube вырашыў праблемы з адмінкай.

Назіраецца масавы сбой у працы інтэрнэту. Праблемы закранулі і YouTube

На цяперашні час апублікаваныя ролікі не адлюстроўваюцца на галоўнай старонцы канала. Падпісчыкі змогуць іх знайсці толькі ў фідзе падпісак, па прамым пераходзе па спасылцы ці ў пошуку. У выніку ролікі стартуюць вельмі дрэнна і збіраюць праглядаў менш чым звычайна.

Глючыць і сама творчая студыя: доўга загружаюцца ролікі, а потым не адлюстроўваюцца ва ўкладцы кантэнту.

Адміністрацыя платформы робіць магчымыя высілкі, каб наладзіць працу публікацыі новых відэа.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
«Для ўсіх тых, хто працуе ў беларускім YouTube: мы паказваем нармалёвыя прагляды пры тым, што нас моцна ціснуць»

❗️ Настаўнік «Школы відэаблогера» і аўтар каналаў «жыццё-маліна» і «Загляне сонца» Мікіта Мелказёраў звяртаецца да беларускіх ютубераў і параўноўвае лічбы праглядаў беларускага і расейскага сегменту YouTube.

Глядзець размову цалкам можна па спасылцы:
➡️ https://www.youtube.com/watch?v=P1PnCQhMUoM&t=2760s


«У мяне 40% украінскай аўдыторыі ў TikTok» 🇺🇦

«Гэта пашырэнне аўдыторыі, а не перацягванне. Мы не канкурыруем, мы дапамагаем адно адному» 💯

Блогерка Лізавета Ветрава расказвае пра геаграфію беларускамоўнага кантэнту, якая не абмяжоўваецца самімі беларусамі, а таксама тлумачыць, чаму трэба максімальна дапамагаць у распаўсюдзе беларускамоўных каналаў, калі ваша мэтавая аўдыторыя супадае.

Глядзім цікавую гутарку па спасылцы:
➡️ https://www.youtube.com/watch?v=k2hj0EKLuFk&t=633s


Тэлеграм-канал «Школы відэаблогера» прызнаны «экстрэмісцкім».

Сябры ды сяброўкі, калі вы ў Беларусі, будзьце пільнымі пры падпісцы на нас, бо гэта можа пагражаць да 15 сутак арышту.

Дарэчы, наш Instagram рэпрэсіі не закранулі, таму падпісвайцеся:
➡️ Instagram Школы відэаблогера


Ці карыстаецеся вы блакавальнікамі рэкламы?
Опрос
  •   Так, і буду працягваць надалей
  •   Так, але цяпер больш не буду
  •   Не, у мяне YouTube Premium
  •   Не, гляджу рэкламу ад YouTube
  •   А што такое блакавальнік рэкламы?
340 голосов


Google пачаў запавольваць працу YouTube для браўзэраў з блакавальнікамі рэкламы 🚫

▶️❌ Раней мы пісалі, што платформа тэставала функцыю для некаторых карыстальнікаў. Цяпер новыя правілы прымяняюцца да ўсіх гледачоў. Сур'ёзныя праблемы ўзнікаюць падчас падгрузкі перадпрагляду ролікаў і пераходу ў поўнаэкранны рэжым. Для рашэння сітуацыі трэба адключыць блакавальнік рэкламы або перайсці на YouTube Premium.

Паводле даследавання Tinuiti, каля 31% дарослых спажыўцоў у ЗША выкарыстоўваюць блакавальнікі рэкламы.

👀 А  вы заўважылі праблемы з праглядам відэа пры ўключаным AdBlock?


Ці адключаць YouTube ў Беларусі?
Опрос
  •   Так
  •   Не
  •   Пакуль складана адказаць
522 голосов


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
«Адключыць YouTube ў Беларусі даволі проста»

▶️🚫 Расейскі ІТ-экспэрт Аляксандар Ісаўнін тлумачыць, чаму ў Беларусі прасцей за Расею адключыць хосцінг YouTube.

Улада мае манаполію на інтэрнэт 😱

Цікавая размова на Свабода Premium:
👉 https://www.youtube.com/watch?v=NW3ub_IVhfk


Репост из: YouTube Беларусi
«YOUTUBE-КАНАЛ ГОДА 2023». ФІНАЛ:
Опрос
  •   Беларускі расследавальніцкі цэнтр
  •   БЕЛСАТ NEWS
  •   Еўрарадыё
  •   жыццё-маліна
  •   ЗЕРКАЛО
  •   Наша Ніва. NEWS
  •   ОБЫЧНОЕ УТРО
  •   ТОК | TALK
  •   ЧАСИКИ ТИКАЮТ
  •   ЧестнОК
4615 голосов


Репост из: YouTube Беларусi
«Блогер года 2023» у беларускім YouTube:
Опрос
  •   Валер Руселік (daroha)
  •   Мікіта Мелказёраў
  •   Жэня Сугак
  •   Сяргей Бяспалаў
  •   Аляксандра Ханевіч
  •   Аляксей Картыннік (АйЦіБарада)
  •   Аляксандр Кныровіч
  •   Маргарыта Ляўчук
  •   Андрэй Курэйчык
  •   Іншы варыянт (пішыце ў каментарах)
1701 голосов


Репост из: YouTube Беларусi
«Забаўляльны праект года 2023» у беларускім YouTube:
Опрос
  •   panstandup
  •   Галубыя какарды
  •   еўраначОс
  •   Жопа с усами
  •   о(б)суждаем
  •   Овощевоз
  •   Хай Так TV
  •   ЧинЧинЧенэл
  •   Чык-чырык
  •   Іншае (пішыце свой варыянт у каментарах)
616 голосов


Репост из: YouTube Беларусi
«Відэа года 2023» у беларускім YouTube:
Опрос
  •   BELPOL — Расследаванне «Новая рэзідэнцыя Лукашэнкі»
  •   ЧестнОК — Фільм Івуліна «Разарваная Беларусь»
  •   Альянс расследователей Беларуси — Расследаванне «Жах Акрэсціна»
  •   Konan Ŭ! — Якая розніца на якой мове?!
  •   жыццё-маліна — Інтэрв'ю Ігара «Янкі» Янкова
  •   Честные люди — Фільм «Уся праўда пра забастоўку на БТ»
  •   Беларускі расследавальніцкі цэнтр — Расследаванне «Як сілавікі зарабляюць на мігрантах»
  •   ТОК — Інтэрв'ю Валерыя Сахашчыка
  •   Слава Комиссаренко — Стэндап «Мяцеж Прыгожына, Лукашэнка і Дудзь»
  •   Іншае відэа
1999 голосов


Репост из: YouTube Беларусi
«TikTok-канал года 2023»:
Опрос
  •   Аляксандр Кныровіч
  •   Зеркало | Новости
  •   Ілья Шынкарэнка
  •   куку орг
  •   Лекс
  •   Ліза Ветрава
  •   Маргарыта Ляўчук
  •   Наша Ніва. Навіны
  •   Пра Віцебск
  •   Іншы варыянт
1595 голосов


Репост из: YouTube Беларусi
«Музычнае відэа года»у беларускім YouTube:
Опрос
  •   Anastasia Rydlevskaya - Bipolar
  •   IRDORATH - ZORAMI
  •   Vinsent - Не заўжды
  •   Leibonik - Emigrant Song
  •   TORF - Менестрель
  •   Sož - Apošnija Tancory
  •   Šuma - Kupalinka
  •   Дай Дарогу! - Я вернусь домой
  •   Разбітае сэрца пацана - Ровар
  •   Іншы варыянт
1858 голосов


Репост из: YouTube Беларусi
«Праект года 2023» у беларускім YouTube:
Опрос
  •   Бусь Беларусь
  •   Вусы Скарыны
  •   Ночь с Чалым
  •   О(б)суждаем
  •   Процессы
  •   Хрусь і папалам
  •   Шрайбман ответит
  •   Шчыра кажучы
  •   Weekly Top Fake
  •   Іншы праект
4577 голосов

Показано 20 последних публикаций.

252

подписчиков
Статистика канала