РЭХА
Любы гук, які мы чуем, гэта хваля. Пры сустрэчы з перашкодай, хваля адбіваецца і мы чуем рэха. Рэха - гэта адлюстраваны гук.
🔹Чаму мы не заўсёды чуем рэха?
Па-першае, гукавая хваля не адбіваецца цалкам ад мяккіх паверхняў, якія часткова гасяць яе.
Па-другое, калі мы чуем гук, ён успрымаецца мозгам цягам шасці сотых секунды. Калі гукавая хваля вяртаецца хутчэй за 6/100 секунды, мы не чуем рэха, бо мозг не паспявае адрозніць адбіты сігнал ад пасланага.
🔹Чалавек чуе толькі выразнае і моцнае рэха. Аднак некаторыя жывёлы, у тым ліку кажаны, здольныя чуць рэха пастаянна, нават калі яно нязначнае. Кажаны выдаюць гук, які адбіваецца ад паверхняў і вяртаецца назад да іхніх надзвычай чуйных вушэй. Таму кажан пры вялізнай хуткасці палёту ніколі не натрапляе на перашкоду, бо, дзякуючы рэху, дакладна ведае, дзе і на якой адлегласці яна знаходзіцца.
🔹Аблокі адбіваюць гук і ствараюць рэха. Калі мы чуем рокат грымотаў - гэта шматкроць адбіты ад аблокаў гук грому.
#цікава_ведаць
#дет_сад7