Фильтр публикаций


Якую цану трэба плаціць за памазанне Духа Святога і чаму? Як веруючаму чалавеку знайсці месца ў гэтым свеце? Дзе знайсці духоўную зброю? Як маліцца, калі не можаш уцячы ад заганаў гэтага свету? Слухайце наступныя часткі аўдыякнігі а. Аляксандра Жарнасека МІС "Памілаваныя".
https://radiomaria.by/audyyateka/110-pamilavanyya/2470-pamilavanyya-a-alyaksandr-zharnasek-ch-14


Ці ведаеце вы, што Заходняя Беларусь пачатку XX ст. мела свой гумарыстычны часопіс, які друкаваўся ў Вільні? Пра "Маланку", маланкаўцаў і тагачасныя жарты расказвае Максім Гальпяровіч.
https://radiomaria.by/audyyateka/102-pa-staronkakh-krayaznauchaj-gazety/2471-pa-staronkakh-krayazna-chaj-gazety-vypusk-104


Згодна з хрысцiянскай легендай балігалоў стаў атрутным пасля таго, як вырас на пагорку, дзе быў укрыжаваны Езус. Гэта насмяротнейшая i адначасова найкаштоунейшая раслiна, загадка якой не будзе разгадана да канца, напэўна, нiколi. Усё самае цікавае пра незвычайны балігалоў раскажа Анастасія Аўдзевіч.
https://youtu.be/0SQih5EKA-Y?feature=shared


Як і чаму людзі становяцца валанцёрамі? Калі быў створаны "Карытас" у Архікатэральным касцёле Мінска? Чым кожны вернік можа дапамагчы патрабуючым? Пра "Велікодны кошык" і "Свята дзядуль і бабуль", акцыю " Разам у школу" і пілігрымку для людзей з абмежаваннем слыху, пра будні і святы парафіяльнага "Карытас" расказваюць каардынатар Алеся Гедройц, валанцёр Марыя Струк і духоўны апякун д'якан Аляксандр Шыманскі.
https://youtu.be/VM9-uvUWhkA?feature=shared


Важнай падзеяй сёлетняга першага нумара квартальніка "Наша вера" з’яўляецца 30-годдзе часопіса. Ён распачаў свае першыя крокі ў 1995 годзе з благаслаўлення сёння святога папы Яна Паўла ІІ і легендарнага кардынала Казіміра Свёнтка. У гэтым выпуску вы пачуеце галасы аўтараў, якія шмат гадоў супрацоўнічаюць з часопісам, Дануты Бічэль, Аксаны Данільчык, Ірыны Багдановіч і Леаніда Дранько-Майсюка.
https://radiomaria.by/news/109-chasopis-nasha-vera/2469-chasopis-nasha-vera-vypusk-1-2025


21:15 Сёння распачынаем велікапостныя рэкалекцыі на Радыё Марыя.
"Сэрца нашае схаванае пад вялікім слоем павярхоўнасці..."
Што мы найчасцей чуем, калі разважаем пра сваё сэрца? Чым свецкае разуменне сэрца адрозніваецца ад духоўнага, хрысціянскага? Чаму варта праходзіць праз выпрабаванні? Запрашаем глыбей пазнаць сваё сэрца разам з а. Аляксандрам Жарнасекам МІС.
https://youtu.be/TSLC9ZauGaQ?feature=shared




Вы ведаеце, што шафран - гэта крокус, які квітнее восенню? Чаму яго кошт праз стагоддзі застаецца нязменна высокім? Адкуль паходзіць назва шафран? Дзя чаго выкарыстоўвалі гэтую кветку ды спецыю ў старажытныя часы і што робяць з ёй зараз? Усё самае неверагоднае і цікавае пра шафран расказвае навуковы супрацоўнік Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі Аляксандр Якаўлеў.https://radiomaria.by/audyyateka/21-pragramy/biblijnaya-batanika/2468-biblijnaya-batanika-shafran




Усё, што вы не паспелі паслухаць на гэтым тыдні, слухайце на нашым сайце!
https://radiomaria.by/








Гаджэты: спакуса граху або інструмент супрацоўніцтва з Богам? Разважаем разам з аўтарамі сакавіцкага нумара часопіса "Ave Maria". Гэтая праблема сведчыць пра глыбокі духоўны крызіс нашага часу, а магчыма, стала адною з яго асноўных прычынаў… Цікавыя сведчанні пра ўплыў інтэрнэту і гаджэтаў на духоўнае жыццё чалавека падаюцца ў шматлікіх матэрыялах часопіса. Упрыгожвае сакавіцкі нумар верш "Божа, пачакай!.." паэткі Ірыны Багдановіч. Маем магчымасць у нашай праграме пачуць верш ў аўтарскім выкананні.
https://radiomaria.by/news/111-chasopis-ave-maria/2462-chasopis-ave-maria-sakavik-2025


«Жыццё ёсць шлях да неба, да святла, да праўды,» – пісаў Аляксандр Коўш (1884 - 1942) – святар, выкладчык, выдавец, арганізатар беларускага царкоўнага жыцця ў Заходняй Беларусі. Пра яго казалі "дзельны, працавіты і беражлівы". Чалавек з банкаўскай сферы, які адчуў пакліканне і стаў праваслаўным святаром. За свае хрысціянскія погляды і адданасць Беларусі зведаў пераслед і пакутніцкую смерць. Пра сапраўды выбітнага хрысціяніна расказвае Павел Каралёў.
https://youtu.be/6EaM5AvJl-o?feature=shared


Сапраўдная навука не можа выключаць існаванне душы, а вера не можа выключаць існаванне навукі, бо Біблія не падручнік, не дапаможнік Бога па стварэнні свету. Якім чынам навука дапамагае больш пазнаць Бога расказвае кс. Павел Эйсмант.
https://radiomaria.by/audyyateka/113-katekhezy/kredo-idu-darogaj-very/2461-kredo-idu-darogaj-very-16


Калі ў літургічным календары з'явілася Урачыстасць Святога Юзафа? Чаму яна з'яўляецца абавязковай? Якую сутнасць мае гэтае свята? Кiм апякуецца святы Юзаф? Як трэба святкаваць? На пытанні Анастасіі Аўдзевіч адказвае айцец Валянцiн Станкевiч, пробашч парафіі cв. Юзафа у Валожыне.
https://youtu.be/Uv_tgKaG5EU?feature=shared


Што такое духоўнае кіраўніцтва? Чым яно адрозніваецца ад споведзі? Чаму споведзь - гэта не псіхалагічная кансультацыя? Што агульнага паміж спаведнікам, духоўным кіраўніком і псіхолагам? Ці можа свецкая асоба быць духоўным кіраўніком? Спаведнік і духоўны спадарожнік - гэта абавязкова адна і тая ж асоба? Як знайсці, абраць "свайго" духаўніка? На што варта звярнуць увагу хрысціяніну, абіраючы псіхолага?
На гэтыя і многія іншыя пытанні адказваюць духоўны кіраўнік, спаведнік ксёндз Аляксандр Фаміных, псіхолаг Вікторыя Маўчанская і спаведнік, духоўны кіраўнік айцец Яўген Голуб.
https://youtu.be/xIRJJOrrZ3U?feature=shared


Што такое геральдычная кафля? Якія сімвалы можна пабачыць на ёй і што яны значаць? Дзе ў Оршы былі знойдзены фрагменты старадаўняй кафлі? Расказвае Максім Гальпяровіч паводле артыкула Алеся Сярожына.
https://radiomaria.by/audyyateka/102-pa-staronkakh-krayaznauchaj-gazety/2460-pa-staronkakh-krayazna-chaj-gazety-vypusk-102


Цi ведаеце вы, чаму апельсін ўзгадваецца ў сувязі з Паннай Марыяй? Чаму менавiта гэты плод трымае у руцэ немаўлятка Езус? Што такое неролi або флер д'аранж? Дзе знаходзіцца Аранжавая рэспублiка? Незвычайныя цікавосткі пра знаёмы ўсім апельсін расказвае Анастасія Аўдзевіч y праграме Легенда пра кветку.
https://youtu.be/DCFL0Mz_HrI?feature=shared

Показано 20 последних публикаций.