Фильтр публикаций


Репост из: Врачи за правду и справедливость
💔«Медицина в Жодино – полное отсутствие медицины»: с какими проблемами сталкиваются женщины в Жодинской тюрьме

Жодинская СТ-8 давно получила сомнительную славу за жестокие условия для заключённых, особенно для женщин. Отдельное внимание вызывает тема медицинской помощи, или, скорее, её отсутствия.

Бывшая политзаключённая Ольга Токарчук рассказывает, с чем ей пришлось столкнуться.

Читать по ссылке: https://doctorsby.com/2025/02/28/13363/

#ЖанчынаНеДляТурмы
#WomenBehindBars


Репост из: Врачи за правду и справедливость
Праблемы са здароўем, пра якія не гавораць

Многія жанчыны, якія прайшлі праз беларускія турмы, сутыкаюцца з парушэннямі менструальнага цыклу і церпяць ад праблем з рэпрадуктыўным здароўем. Прычыны - стрэс, умовы ўтрымання, адсутнасць нармальнага харчавання і медыцынскай дапамогі.
Турэмная сістэма не павінна станавіцца пагрозай здароўю. Зняволеныя жанчыны маюць тыя ж правы на медыцынскую дапамогу і належныя ўмовы, што і ўсе астатнія.

#ЖанчынаНеДляТурмы
#WomenBehindBars


Репост из: Врачи за правду и справедливость
📝Даследванне праблемы здароўя жанчын у беларускіх турмах (апытанне для тых, хто застаўся ў краіне пасля вызвалення)

У бягучым годзе адным з прыярытэтаў праваабарончай ўстановы «Лекары за праўду і справядлівасць» з’яўляецца даследванне тэмы фізічнага і псіхалагічнага здароўя жанчын, якія ўтрымліваюцца ў беларускіх турмах або адбылі тэрмін зняволення.

У сусветнай практыцы зусім няшмат даследванняў фізічнага здароўя і псіхалагічнага стану зняволеных жанчын, а асабліва – пасля вызвалення. Менавіта таму нашай мэтай з’яўляецца экспертнае паглыбленне ў тэму жаночага здароўя ў зняволенні і пасля яго.

Мы просім былых зняволеных жанчын адказаць на пытанні трох невялікіх анкет. Адна з іх – пра здароўе падчас зняволення – агульная, дзве іншыя – пра псіхалагічны стан.

Спасылкі на анкеты для былых зняволеных, якія знаходзяцца ў краіне:
https://forms.gle/iw8DZb2c1k9gAFS29

https://forms.gle/3x1pXeA8QMNjiyuX9

https://forms.gle/wd8Graw1mm6thVbQA

Апытанні цалкам ананімныя, не патрабуюць прадстаўлення аніякіх асабістых звестак, адказы будуць выкарыстоўвацца толькі ў абагуленым выглядзе.

#ЖанчынаНеДляТурмы
#WomenBehindBars


Репост из: Врачи за правду и справедливость
📝 Даследванне праблемы здароўя жанчын у беларускіх турмах (апытанне для тых, хто эміграваў пасля вызвалення)

У бягучым годзе адным з прыярытэтаў праваабарончай ўстановы «Лекары за праўду і справядлівасць» з’яўляецца даследванне тэмы фізічнага і псіхалагічнага здароўя жанчын, якія ўтрымліваюцца ў беларускіх турмах або адбылі тэрмін зняволення.

У сусветнай практыцы зусім няшмат даследванняў фізічнага здароўя і псіхалагічнага стану зняволеных жанчын, а асабліва – пасля вызвалення. Менавіта таму нашай мэтай з’яўляецца экспертнае паглыбленне ў тэму жаночага здароўя ў зняволенні і пасля яго.

Мы просім былых зняволеных жанчын адказаць на пытанні трох невялікіх анкет. Адна з іх – пра здароўе падчас зняволення – агульная, дзве іншыя – пра псіхалагічны стан.

Спасылкі на анкеты для былых зняволеных, якія эмігравалі:
https://forms.gle/KzKxg8pjXRPnjjQE9
https://forms.gle/2mqSgPhrykjmtCr47
https://forms.gle/wd8Graw1mm6thVbQA

Апытанні цалкам ананімныя, не патрабуюць прадстаўлення аніякіх асабістых звестак, адказы будуць выкарыстоўвацца толькі ў абагуленым выглядзе.

#ЖанчынаНеДляТурмы
#WomenBehindBars


Репост из: Врачи за правду и справедливость
Праваабарончая ўстанова "Лекары за праўду і справядлівасць" працягвае даследаванні якасці і эфектыўнасці медыцынскіх і псіхалагічных паслуг жанчынам у пенітэнцыярных установах Беларусі па тэме жаночага здароўя ў зняволенні

Просім жанчын і дзяўчат, якім выпала на сабе зведаць умовы зняволення ў Беларусі, адказаць на пытанні анкеты.

Анкетаванне дазволіць скласці аб’ектыўную карціну становішча спраў з захаваннем жаночага здароўя ў беларускіх вязніцах, сістэматызаваць інфармацыю пра тыповыя парушэнні правоў зняволеных жанчын на здароўе, каб на гэтай падставе прыцягнуць грамадскую ўвагу да праблемы і сумесна распрацаваць шляхі і механізмы яе вырашэння ў новай Беларусі.

Апытанне цалкам ананімнае, не патрабуе аніякіх асабістых звестак і будзе выкарыстоўвацца толькі ў абагуленым выглядзе.

Дзякуем за Ваш удзел і дапамогу.

📝Спасылка на анкету: https://forms.gle/wd8Graw1mm6thVbQA

#ЖанчынаНеДляТурмы
#WomenBehindBars


Репост из: Хартия-97%
⚡️Сенсационная пресс-конференция белорусской оппозиционерки Полины Шарендо-Панасюк.

Правда о преступлениях Лукашенко против человечности:

https://www.youtube.com/watch?v=SIGIXuu0XDs


Репост из: Врачи за правду и справедливость
Калі асабістая прастора адсутнічае

У турме складана адасобіцца нават для захавання асабістай гігіены.
Змяняць адзенне, даглядаць сябе, спраўляць натуральныя патрэбы часта прыходзіцца навідавоку ў іншых. Часам за гэтым могуць назіраць супрацоўнікі ўстановы, у тым ліку мужчыны.
Адсутнасць асабістай прасторы - гэта не проста дыскамфорт, а стрэс і парушэнне права на чалавечую годнасць.

#ЖанчынаНеДляТурмы
#WomenBehindBars


Репост из: Врачи за правду и справедливость
Фотафакт: як беларусы сустракалі Паліну Шарэнда-Панасюк у Вільні.

6 лютага 2025 г.

Фота: Макс Моррыссан.


Репост из: Врачи за правду и справедливость
Гігіена як інструмент пакарання

У беларускіх турмах доступ да душу - не права, а магчымасць, якую могуць адабраць. Калі начальству нешта не падабаецца, душ могуць закрыць на нявызначаны тэрмін.
Для жанчын гэта не проста нязручнасць.

Гэта пагроза здароўю: запаленні, інфекцыі, дыскамфорт. Асабліва цяжка ў спякоту і падчас менструацыі, калі захаванне гігіены крытычна важна.
Пазбаўленне вады і чысціні не можа быць інструментам ціску. Гэта парушэнне чалавечай годнасці.

#ЖанчынаНеДляТурмы
#WomenBehindBars


Репост из: Киберпартизаны BY
🔥 Взлом базы данных лукашистской пропаганды — СБ (Советская Белоруссия).

Выгрузили 21ГБ премиального 💩 с помойки SB.BY. База данных содержит пользователей и администраторов портала за 2014-2025 гг.

Благодарим Silent Crow за помощь в операции.

Передаем также привет Максиму Николаевичу, который, очевидно, думает, что вишинг — это всего лишь некий вид спорта. Кстати, ваш любимый "хозяйственник" как раз ввел уголовную ответственность за утечку данных (ст. 203-1 УК предусматривает наказание вплоть до пяти лет лишения свободы). 😋

Фан-факт: на сайте всего 6,468 пользователей за 2014-2022. Мы предполагали, что эту помойку никто не читает, но решили в этом убедиться 😁.

#взломали


Репост из: Врачи за правду и справедливость
За што судзілі жанчын у Беларусі ў 2024 годзе?

Больш інфармацыі па спасылцы https://doctorsby.com/2025/01/27/13326/

#WomenBehindBars #ЖанчыныНеДляТурмы

Instagram | Facebook | Напісаць нам


Репост из: Врачи за правду и справедливость
📢 У турмы не жаночае аблічча: новая ініцыятыва «Лекараў за праўду і справядлівасць»

Праваабарончая ўстанова “Лекары за праўду і справядлівасць” ладзіць праект “У турмы не жаночае аблічча”, які прысвечаны абароне правоў жанчын у беларускіх турмах, найперш – права зняволеных жанчын на здароўе. Мэта ініцыятывы – прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем, з якімі сутыкаюцца жанчыны за кратамі ў Беларусі, і спрыяць рэформам, якія палепшаць іх становішча.

🤝 Запрашаем вас далучыцца да праекта, дзяліцца нашымі матэрыяламі і падтрымліваць працу «Лекараў за праўду і справядлівасць». Разам мы можам спрыяць таму, каб турмы перасталі быць месцам сістэмнага гвалту над жанчынамі.

Больш інфармацыі па спасылцы https://doctorsby.com/2025/01/18/13318/


Репост из: Врачи за правду и справедливость
Чаму правы жанчын у турмах - гэта важна для ўсіх?

Можа здавацца, што ўмовы ў турмах тычацца толькі тых, хто там знаходзіцца. Але насамрэч гэта пытанне, якое закранае ўсё грамадства.

Вось чаму:
🔹 Правы чалавека ўніверсальныя. Калі парушаюцца правы адной групы людзей, гэта стварае небяспечны прэцэдэнт для астатніх. Мы не можам ігнараваць несправядлівасць, нават калі яна ўтоена за высокімі сценамі.
🔹 Здароўе ў турмах ўплывае на здароўе грамадства. Неналежная медыцынская дапамога і дрэнныя ўмовы ўтрымання павышаюць рызыку распаўсюджвання інфекцый і захворванняў, з якімі жанчыны выходзяць на волю.
🔹 Будучыня. Многія жанчыны - маці і дочкі, якім трэба будзе вярнуцца ў грамадства. Важна, каб яны мелі магчымасць аднавіцца і жыць годна.
Абарона правоў жанчын у турмах - гэта не проста барацьба за справядлівасць, гэта ўклад у здароўе, бяспеку і развіццё ўсяго грамадства.

💬 Давайце казаць пра гэта і дамагацца перамен. Дзяліцеся гэтым пастом, каб больш людзей даведаліся, чаму гэта важна.

#ЖанчынаНеДляТурмы


Репост из: Врачи за правду и справедливость
Як ціснуць на жанчын, падаўжаючы тэрмін іх зняволення?

У 2024 годзе ў Беларусі палітзняволеныя жанчыны падвяргаліся суворым умовам утрымання, у тым ліку частым змяшчэнням у штрафныя ізалятары. Працягнулася і практыка прымянення прысудаў за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі” (арт. 411 КК). Пасля 2020 года гэты артыкул стаў актыўна выкарыстоўвацца ў якасці ціску на палітзняволеных, у тым ліку і на жанчын.

Чытаць па спасылцы: https://doctorsby.com/2024/12/29/13293/

Гэты інфармацыйны матэрыял створаны пры падтрымцы Belarus Beehive і Еўрапейскага Саюза.

#WomenBehindBars


З новым годам, паважаныя слухачы!

Хай шчасціць вам у гэтым 2025!

Показано 15 последних публикаций.