Нашы мілыя, шаноўныя прыгажуні! Дазвольце павіншаваць вас з гэтым цудоўным, даўгачаканым святам – Днём жанчын!
Толькі побач з вамі мы адчуваем сябе сапраўднымі мужчынамі. Дзякуй вялікі за пяшчоту вашых рук і за шчодрасць сэрца. Асобныя словы ўдзячнасці шаноўным матулям за тое, што яны 9 месяцаў насілі нас пад сваім сэрцам, а затым на працягу ўсяго жыцця захоўваюць у сваім сэрцы, успрымаючы нас такімі, якімі мы ёсць – з нашымі недахопамі, любяць нас нягледзячы ні на што. Маладым дзяўчатам, якія яшчэ не зведалі гэтага пачуцця, я ад усяго сэрца жадаю яго адчуць.
Я жадаю, каб у вас хапала сіл пераадольваць цяжкасці, з якімі вы сутыкаецеся ў працы і ў паўсядзённым жыцці. Няхай ваш сямейны быт будзе напоўнены радасцю і душэўным камфортам. Будзьце шчаслівыя, ад мяне самыя лепшыя вам пажаданні!