🎥 Да 100-годдзя беларускага кіно — сёння, 17 снежня, — кінаэксперты і фільммэйкеры склалі спіс 50 найлепшых беларускіх фільмаў за ўсю гісторыю.
🔵Рэйтынг складзены ініцыятывай Беларускай незалежнай кінаакадэміі (BIFA). У фармаванні рэйтынгу ўзялі ўдзел 49 асобаў.
🔵У спіс найлепшых беларускіх фільмаў увайшлі 50 стужак. Яны размешчаныя на сайце BIFA – разам з сінопсісамі, фестывальнымі гісторыямі фільмаў і каментарамі экспертаў. Тут ёсць спісы кожнага з удзельнікаў апытання: у ім узялі ўдзел беларускія рэжысёры, кіназнаўцы, фестывальныя арганізатары, а таксама замежныя прафесіяналы сферы.
🔵Першае месца заняла антываенная драма «Ідзі і глядзі» Элема Клімава вытворчасці «Беларусьфільм» і «Масфільм». На другім месцы «Акупацыя. Містэрыі» Андрэя Кудзіненкі.
🔵З фільмаў, прызнаных найлепшымі, 30 знятыя пасля распаду СССР. У рэйтынг маглі быць залучаныя фільмы, знятыя беларусамі ў любой краіне, і знятыя любымі рэжысёрамі на беларускіх кінастудыях.
Сайт / Instagram / Facebook / Рассылка Прэс-клуба