
Ціханоўская — палітэмігрантам: Настане момант з чэргамі на мяжы і святам вяртання ў наш край.
Палітык звярнула ўвагу на свой асабісты статус палітычнай эмігранткі, адзначыўшы, ”як складана прызвычаіцца да жыцця ў чужой краіне. Як балюча праводзіць кожны дзень без магчымасці абняць родных і вярнуцца дадому”.
👆Па розных ацэнках Беларусь з 2020 года пакінулі 300-500 тыс. чалавек.
✅ Падрабязнасці | 🗝 Без VPN
”Мы змагаемся не толькі за свабоду, але і за будучыню нашых дзяцей, за Беларусь, якую любім”, — заявіла Святлана Ціханоўская 18 снежня з нагоды Міжнароднага дня мігранта.
Палітык звярнула ўвагу на свой асабісты статус палітычнай эмігранткі, адзначыўшы, ”як складана прызвычаіцца да жыцця ў чужой краіне. Як балюча праводзіць кожны дзень без магчымасці абняць родных і вярнуцца дадому”.
Яна заявіла аб жаданні ”падтрымаць усіх тых, хто застаўся без радзімы з-за рэпрэсіяў і барацьбы супраць дыктатуры”. І нагадала, што ”мы ёсць адно ў аднаго”.
👆Па розных ацэнках Беларусь з 2020 года пакінулі 300-500 тыс. чалавек.
✅ Падрабязнасці | 🗝 Без VPN