Пасля перамен Беларусь вернецца да адзінай дзяржаўнай мовы — эксперты.
Да такой высновы прыйшла большасць удзельнікаў экспертнага форуму “Моўная палітыка ў Беларусі: Праектуючы будучыню”, які адбыўся ў Варшаве.
Удзельнікі дыскусіі абмеркавалі цяперашнюю сітуацыю ў краіне, дзе амаль 30 год дзве дзяржаўныя мовы. Падкрэслена, што адпаведны рэферэндум 14 траўня 1995 года быў праведзены з парушэннем заканадаўства, насуперак дзейнаму ў той час закону аб мовах.
✅ Падрабязнасці | 🗝 Без VPN

“Па факце гэта стала нагодай не проста з’яўлення новай дзяржаўнай мовы, а і падставай вынішчаць беларускую мову з усіх сфер грамадскага ўжывання”, — адзначыў выконваючы абавязкі прадстаўніка АПК па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі.
Анатоль Лябедзька ў сваю чаргу падкрэсліў, што “патрэбны будзе этап, на якім трэба будзе папрацаваць з грамадствам, правесці тлумачальную працу з пункту гледжання гісторыі і іншых аспектаў, што гэта абсалютна нармальна, каб у Беларусі была адна дзяржаўная мова”.
✅ Падрабязнасці | 🗝 Без VPN