
Суд у Грузіі зноў перанёс разгляд скаргі беларускага праваабаронцы Рамана Кісляка на адмову ў прытулку.
Паводле яго слоў, “усе працэдурныя пытанні ўжо вырашаныя”, аднак прадстаўнікі адказчыка — дэпартамента міграцыі МУС Грузіі — у суд не з’явіліся.
Наступнае пасяджэнне прызначанае на 18 снежня. Па справе Зялёнай пасяджэнне перанесена “на сакавік 2025 года”, дадаў праваабаронца, бо “суддзя не атрымаў дакументы са Службы дзяржаўнай бяспекі па абгрунтаванні яе як пагрозы”.
✅ Падрабязнасці | 🗝 Без VPN
“25 лістапада прайшлі судовыя пасяджэнні па маёй справе і справе Марыны Зялёнай (трэнер па адзінаборствах, дэлегат Каардынацыйнай рады, — “Позірк“.)”, — паведаміў праваабаронца “Позірку“.
Паводле яго слоў, “усе працэдурныя пытанні ўжо вырашаныя”, аднак прадстаўнікі адказчыка — дэпартамента міграцыі МУС Грузіі — у суд не з’явіліся.
Наступнае пасяджэнне прызначанае на 18 снежня. Па справе Зялёнай пасяджэнне перанесена “на сакавік 2025 года”, дадаў праваабаронца, бо “суддзя не атрымаў дакументы са Службы дзяржаўнай бяспекі па абгрунтаванні яе як пагрозы”.
На думку Кісляка, іх справы спецыяльна развялі ў часе, хоць “сітуацыі вельмі падобныя”. “Справы іншых беларусаў таксама распачынаюцца, але альбо пасяджэнне наогул пакуль не прызначаецца, альбо першае прызначаецца на студзень 2025 года”, — сказаў ён.
✅ Падрабязнасці | 🗝 Без VPN