Я нават ня буду ў чарговы раз апраўдвацца, што закінуў канал, проста паведамляю. У праекта KARAŚ/ROGUCKI выйшаў новы альбом „Atlas Iskier”, і ён мне падабаецца!
Хто ня ведае, гэта гурт, які стварылі Пётр Рагуцкі, фронтмэн ужо неіснуючага гурта Coma (але мы памятаем, што ў гэтым годзе яны дадуць некалькі канцэртаў) і ўвогуле адна з галоўных асобаў у польскай музыцы апошняга часу, і малады таленавіты музыка Куба Карась. Яны робяць небанальную поп-музыку, натхнёную рамантызмам у музыцы 80-х.
Гэта трэці альбом за пяць гадоў працы. Ён працягвае рэтра-лінію ў гучаньні і тэму каханьня ў тэкстах. Але цяпер каханьне ня лечыць і не ратуе. Цяпер усё даволі змрочна па настроі, хоць і з кропелькаю аптымізма. „Mogę wyobrazić sobie, że kiedy zamykam oczy wszystko się kończy. Lecz na pewno wiem, że nie skończy się źle…”
Тур з новай праграмай пачынаецца сёньня. У Варшаве — канцэрт 22 сакавіка ў Stodoła.