Даўно не пісаў непасрэдна пра польскую музыку. Не сказаць, што шмат цікавага ў гэтым годзе. Але што-нішто зь нядаўняга спадабалася. Вось мой топ-3 нядаўніх рэлізаў.
Другі альбом гурта Zwidy „Nigdy nie będę taki, jak bym chciał”. Гурт грае інды з элемэнтамі эма і нават мат-рока. Гэта даволі лёгкая, але небанальная музыка. Мяне вельмі ўразіла вялікая колькасьць аўдыторыі старэйшага школьнага ўзросту на прэзэнтацыі альбома ў Варшаве. Добра, што хоць частка сучаснай моладзі выбірае не рэп :)
Яшчэ адзін варшаўскі гурт Metro выпусьціў сваю аднайменную іпішку „Metro”. Пра гурт можна нават сказаць, што ён з адной музычнай плыні разам са Zwidy. Тут, праўда, больш ухіл у шугейз і пост-панк, але ўсё даволі лёгка, без перагружаных гітар ці празьмерна сумных мэлёдый. Дарэчы, ўжо ў суботу можна паглядзець гурт жыўцом.
Кракаўскі музыка adaś. стрэліў у тым годзе з трэкам „dessous”. Дзякуючы яму ўжо мае добрую статыстку на стрымінгах, але яшчэ не траснфармаваў гэтыя лічбы ў сапраўдны посьпех. Магчыма, ў гэтым дапаможа новы EP „historia kolejnej znajomości.”. Усе песьні на ім прысьвечаны адносінам, якія заўжды канчаюцца разрывам. Так і альбом адкрывае эйфарычны баявічок z Tobą, але пад канец настрой песень значна мяняецца.