Репост из: nata nechajschick
💥Добры дзень.
Вельмі патрэбна ваша дапамога!
Ці ведаеце вы, што ў нас ёсць беларускамоўная кавярня? Гэта адна з дзвух беларускамоўных кавярань у Беларусі - Кавярня Над Нямігай - месца сустрэчы беларускамоўных сяброў. Знаходзіцца на Нямізе, 5 у ГК МЕТРАПОЛЬ.
Дык вось: мы ніяк ня можам знайсці беларускамоўнага барысту, а гэта значыць кавярню прыйдзецца закрываць(было б шкада).
❗Просім дапамогі ва ўсіх знаёмых:
Калі ласка, распавядзіце сябрам і знаёмым, скіньце наша паведамленне ў сваі соц сеткі і чаты. Такім чынам, ўпэўнена, знойдзецца патрэбны чалавек.
Каго чакаем у сваю каманду:
• Дзяўчына ці хлопец 20+
• Беларускамоўныя (не абавязкова прасунуты ўзровень)
• Прыемны
• Акуратны
• Энергічны
• Адказны
• Камунікабельны чалавек
• Можна без досведу працы
Праца 4-5 дзён на тыдзень
10:30-20:30
Аплата 6р ў гадзіну
👉🏼Запіс на сумоўе па тэл: +375297584338 ці ў вайбер
Інга
Загадзя ўдзячны вам.