Ноч замерла ў сваёй незвычайна дыяментавай прыгажосці: прахалодны вецер амаль што кранаў паўголыя галіны. І разам з ноччу замёр Вержбаловіч, спачатку звярнуўшы ўвагу на ледзьве жоўтую поўню, што сарамліва схавалася ў негустых рваных хмарах, як за тонкай шырмай. Імгненне расцягнулася на доўгія хвіліны ў пакорлівай цішыні і прыемнай паўцемры, і як жа хацелася Язэпу непрыменна запомніць кожную секунду, праведзеную ў маўклівай пяшчоце, што растаяла ў паветры.
Глядзіць. У яго поглядзе скрылася юнацкае зачараванне, якое звычайна не знаходзіць месца ў вачах больш сталых, але няведама чаму знаходзіць у гэтых, блакітна-ледзяных.
— Мне доўгае расстанне з Вамі
чарней ад Вашых чорных кос.
Чаму ж нядобры час прынёс
мне доўгае расстанне з Вамі?
Я пабляднеў ад горкіх сьлёз
і трыялет пачаў славамі:
мне доўгае расстанне з Вамі
чарней ад Вашых чорных кос…
Глядзіць. У яго поглядзе скрылася юнацкае зачараванне, якое звычайна не знаходзіць месца ў вачах больш сталых, але няведама чаму знаходзіць у гэтых, блакітна-ледзяных.
— Мне доўгае расстанне з Вамі
чарней ад Вашых чорных кос.
Чаму ж нядобры час прынёс
мне доўгае расстанне з Вамі?
Я пабляднеў ад горкіх сьлёз
і трыялет пачаў славамі:
мне доўгае расстанне з Вамі
чарней ад Вашых чорных кос…